• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць

    Дзясятага чэрвеня беларускім актывістам за мяжой у фэйсбуку пачалі прыходзіць паведамленні з прапановамі аб супрацоўніцтве. Меркавана, піша гэта супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Праваабаронцам вядома не меней за пяць такіх выпадкаў.

    Усе паведамленні зафіксаваны з аднаго акаўнта — Maria Pulkovskay. Некаторым абяцаюць бяспеку іх родных у Беларусі ў абмен на супрацу з беларускімі спецслужбамі. «Вясна» паразмаўляла з адной з актывістак, з якой звязваўся супрацоўнік КДБ. Праваабаронцы заклікаюць прыняць меры па лічбавай бяспецы. 

    Спецслужбы пішуць актывістам праз Facebook: як сябе абараніць

    У фэйсбуку Maria Pulkovskay у сябрах лічыцца 371 акаўнт, сярод якіх — былыя палітзняволеныя, журналісты і актывісты, а таксама «Гарадзенская праваабарона». Акаўнт мае «экстрэмісцкія» падпіскі, напрыклад, «Медиа-Полесье», «Моладзь «Руху «За Свабоду». У акаўнце два фотаздымкі дзяўчыны, на якіх нябачна твару. Напісана, што жыве ў Празе. Але насамрэч за гэтым хаваецца супрацоўнік мінскага КДБ, паведамляюць тыя, каму ён пісаў. Гэты профіль працягвае дадаваць сабе ў сябры грамадскіх актывістаў.

    Актывістка, якой пісаў супрацоўнік КДБ, мяркуе, што ён звязваецца з публічнымі людзьмі, якія былі актыўна ў палітычных ці каляпалітычных структурах:

    «Калі ён піша, то адразу называе людзей па поўным імя і імя па бацьку, то бок гэта ўжо інфармацыя, якая не ва ўсіх змяшчаецца ў сацсетках. Ён сказаў, што яго мэта, даведацца меракаванне пра стурктуры і нейкім падзеям. Супрацоўніка цікавіць такая інфармацыя. Ён піша пра нейкі кампраміс, супрацоўніцтва, спрабуе наладзіць узаемнавыгодныя камунікацыі. Ён хоча даведацца больш інфармацыі пра нейкіх людзей з дэмакратычнай супольнасці. Яму цікавы палітычны бэкграўнд, а таксама Каардынацыйная Рада. Вядома, што ён пісаў яшчэ некаторым публічным людзям».

    Праваабаронцы «Вясны» заклікаюць паклапаціцца пра сваю лічбавую бяспеку:

    1. Пераглядзіце спіс сяброў у сацсетках — выдаліце невядомых або падазроных асоб, асабліва тых, хто не мае рэальнага фота, інфармацыі або сумнеўна паводзіць сябе.
    2. Абмяжуйце бачнасць асабістай інфармацыі — схавайце або выдаліце дадзеныя пра месца жыхарства, працу, кантакты, сям’ю і г.д.
    3. Выдаліце або схавайце старыя пасты і каментары, якія могуць змяшчаць уразлівую інфармацыю.
    4. Будзьце пільнымі да новых кантактаў — не адказвайце на паведамленні ад невядомых асоб, асабліва калі яны задаюць асабістыя або палітычныя пытанні.
    5. Уключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю на ўсіх акаўнтах, дзе гэта магчыма.
    6. Захоўвайце ўзаемадзеянне з падобнымі паведамленнямі (як ад Maria Pulkovskay) — зрабіце скрыншоты, не адказвайце, паведаміце праваабаронцам.
    7. Выключыце функцыю “хто можа знайсці вас па нумары тэлефона” у наладах Face­book і іншых платформаў.
    8. Карыстайцеся VPN і шыфраванымі мэсэнджарамі (напрыклад, Sig­nal).

    Калі вы атрымалі падобнае паведамленне — не адказвайце і паведаміце пра гэта праваабаронцам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці