Медыя і свабода слова: паўночны досвед
Паўночныя краіны — Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Ісландыя і Швецыя — гістарычна займаюць адны з самых высокіх месцаў у сусветных рэйтынгах свабоды слова. Каб пераняць станоўчы досвед гэтых грамадстваў, Беларуская асацыяцыя журналістаў у адмысловым праекце «Медыя і свабода слова: паўночны досвед» збірае тэксты пра працу калег, журналісцкіх саюзаў і медыярэгуляванне ў гэтых краінах.
У Фінляндыі журналістыка — гэта не проста прафесія, а захапленне і філасофія жыцця
БАЖ працягвае цыкл публікацый пра досвед калег з паўночных краін. Пра летнюю працу для журналістаў, журналісцкія лецішчы ў Лапландыі, уплыў AI і GDPR гаворым з Салай Назаранка, эксперткай па міжнародных пытаннях Саюза журналістаў Фінляндыі.
«Успрымайце, як дарогі і медыцыну»: Чаму Ісландыя фінансуе прыватныя медыя з падаткаў
У інтэрв’ю БАЖ вядучая ісландская навукоўца ў галіне медыя, прафесарка Універсітэта Ісландыі і Вальгердур Ёхансдоцір (Valgerður Jóhannsdóttir) распавяла, як Ісландыя перастала ставіцца да медый як да бізнесу і пачала ўспрымаць іх як «дарогі і медыцыну» — базавую інфраструктуру, за якую грамадства павінна плаціць супольна.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.