Дапаможам дапамагаць: лунінецкія БАЖаўцы працягваюць “Эстафету добрых спраў”
5 снежня — у Міжнародны дзень валанцёраў — сябры Лунінецкай філіі ГА “БАЖ” далучыліся да акцыі Чырвонага Крыжа “Клопат”.
— Акцыя накіравана на дапамогу састарэлым і людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, — распавядае старшыня філіі Алена Насковіч.
БАЖаўцы падрыхтавалі харчовыя наборы і разам з супрацоўнікамі і валанцёрамі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа наведаліся па трох адрасах, дзе жывуць людзі, якія маюць патрэбу у дапамозе. Сярод гэтых людзей Анастасія Весялоўская, якая не ўстае з ложка ўжо пятнаццаць год. Прыкаваны да ложка і Фёдар Калянковіч. Таццяна Панасевіч села ў інваліднае крэсла пяць год таму, пасля перанесенага інсульту. Усе яны былі радыя нечаканым гасцям. Журналісты пачулі словы падзякі за міласэрнасць.
“Эстафета добрых спраў” працягваецца. Прыняць удзел у добрай справе па-ранейшаму могуць усе жадаючыя.