Каляндарны план кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-2015 для журналістаў
Дзень выбараў – 11 кастрычніка 2015 г.
| Этапы выбарчага працэсу | Тэрмін правядзення | ||
| Прызначэнне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (не пазней чым за 5 месяцаў да заканчэння паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта) | Рашэнне Палаты прадстаўнікоў ад 30 чэрвеня 2015 года | ||
| Вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 70 дзён і сканчаецца за 40 дзён да выбараў) | З 15 ліпеня па 13 жніўня ўключна | ||
| Вызначэнне месцаў, у якіх забаронена правядзенне пікетавання з мэтай збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь | Не пазней за 17 ліпеня ўключна | ||
| Прадстаўленне спісу сябраў ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты і заявы аб яе рэгістрацыі ў акруговы выбаркам (не пазней чым за 85 дзён да выбараў) | Не пазней за 17 ліпеня ўключна | ||
| Рэгістрацыя ініцыятыўных груп | У пяцідзённытэрмін з дня падачы заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы | ||
| 
 
 | З дня рэгістрацыі ініцыятыўнай групы | ||
| Стварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій (не пазней чым за 80 дзён да выбараў) | Не пазней за 22 ліпеня ўключна | ||
| Збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў) 
 | З 23 ліпеня па 21 жніўня ўключна 
 | ||
| Прадстаўленне падпісных лістоў у раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах камісіі (не пазней за 50 дзён да выбараў) | Не пазней за 21 жніўня 
 | ||
| Праверка сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і забеспячэнне сапраўднасці дадзеных пра колькасць подпісаў | У дзесяцідзённы тэрмін пасля здачы падпісных лістоў 
 | ||
| Прадстаўленне ў Цэнтральную выбарчую камісію дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты | З 22 жніўняпа 5 верасня ўключна | ||
| Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій | Не пазней за 23 жніўня ўключна | ||
| Стварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за 45 дзён да выбараў) | Не пазней за 26 жніўня ўключна | ||
| Абвяшчэнне рашэння аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій | У сямідзённы тэрмін пасля стварэння камісіі | ||
| Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 35 дзён і сканчаецца за 25 дзён да выбараў) | З 6 па 15 верасня ўключна | ||
| Адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунку для фінансавання выдаткаў па вядзенні перадвыбарнай агітацыі 
 | З дня рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты, прадстаўніка кандыдата па фінансавых пытаннях 
 | ||
| Перадача Цэнтральнай выбарчай камісіяй у сродкі масавай інфармацыі звестак пра паступленне і выдаткаванне сродкаў выбарчых фондаў асобаў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты, кандыдатаў у прэзідэнты | У двухтыднёвы тэрмін з дня атрымання звестак ад падраздзяленняў “Беларусбанка” | ||
| Выдача кандыдатам у прэзідэнты пасведчанняў аб рэгістрацыі 
 | У двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі | ||
| Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў прэзідэнты для вызначэння даты і часу выступаў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё | Не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі кандыдатаў | ||
| Перадача Цэнтральнай выбарчай камісіяй у сродкі масавай інфармацыі для абнародавання паведамлення аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты | Не пазней чым на чацверты дзень пасля рэгістрацыі 
 | ||
| Абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам | У трохдзённы тэрмін у Вярхоўны суд, які разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін | ||
| Перадвыбарчая агітацыя | З моманту рэгістрацыі кандыдатаў і да 10 кастрычніка ўключна | ||
| Апошні тэрмін прадстаўлення кандыдатам тэкста сваёй праграмы ў СМІ, вызначаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, для апублікавання | Не пазней за 20 верасня ўключна | ||
| Выраб агульных плакатаў з біяграфіямі кандыдатаў для размяшчэння на ўчастках для галасавання і ў іншых месцах, а таксама інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах для накіравання выбаршчыкам | Не пазней за 23 верасня 
 | ||
| Афармленне на выбарчых участках стэндаў з інфармацыяй аб кандыдатах (не пазней чым за 14 дзён да выбараў) | Не пазней за 26 верасня ўключна | ||
| Спыненне апублікавання вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў) | Не пазней за 6 кастрычніка ўключна | ||
| Датэрміновае галасаванне (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў) | З 6 па 10 кастрычніка ўключна | ||
| Заканчэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі) | 10 кастрычніка | ||
| Правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь | 11 кастрычніка | ||
| Прадстаўленне пратаколаў аб выніках галасавання па аблясцях і горадзе Мінску ў Цэнтральную выбарчую камісію | Не пазней за 15 кастрычніка ўключна | ||
| Абвяшчэнне вынікаў выбараў | Не пазней за 21 кастрычніка | ||
| Правядзенне другога туру галасавання | Не пазней за 25 кастрычніка | 
 @bajmedia
                        @bajmedia