• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справа Шарамета: суд змяніў меру стрымання галоўнаму падазраванаму

    Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева адпусціў пад начны хатні арышт фігуранта справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета Андрэя Антоненку.

    Андрэй Антоненка. Фота: hromadske

    Суд часткова задаволіў хадайніцтва пракурора, які прасіў падоўжыць Антоненку кругласутачны хатні арышт. Цяпер ён павінен быць дома толькі з 23:00 да 06:00. Паведамляецца, што з Антоненкі знялі электронны бранзалет.

    Таксама дзвюм іншым падазраваным падоўжылі меры стрымання: Яна Дугар засталася пад асабістым абавязацельствам, а Юлія Кузьменка — пад начным хатнім арыштам.

    Андрэя Антоненку, Юлію Кузьменка і Яну Дугар затрымалі ў канцы 2019 года па падазрэнні ў датычнасці да забойства Паўла Шарамета.

    У траўні 2020 года затрыманым змянілі падазрэнні. Антоненка цяпер не арганізатар, а выканаўца па папярэдняй змове, Кузьменка з’яўляецца выканаўцам, а Яна Дугар — памагатым.

    У справе таксама фігуруюць «неўстаноўленыя асобы», якія з’яўляюцца арганізатарамі злачынства. Па іх матэрыялы выдзелілі ў асобную вытворчасць.

    Журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў выніку падрыву аўтамабіля ў Кіеве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці