Крымінальную справу блогера Сяргея Бяспалава накіравалі ў суд
Яго будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці, бо Сяргей Бяспалаў знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Следства інкрымінуе яму парушэнне дзесяці крымінальных артыкулаў. У якім судзе будзе разглядацца ягоная справа, пакуль не вядома: Генеральная пракуратура накіравала яе ў Вярхоўны суд, каб там вызначылі, дзе будзе адбывацца завочны працэс.
Паводле інфармацыі на сайце Генпракуратуры, «у дачыненні да стваральніка і кіраўніка экстрэмісцкага фармавання «Мая краіна Беларусь» Сяргея Бяспалава выстаўлена ўчыненне шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, у тым ліку цяжкіх злачынстваў супраць дзяржавы».
Блогера абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў:
- Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення акта тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны, уключаючы прымяненне санкцый да яе дзяржаўных фізічных і юрыдычных асобаў, распаўсюд матэрыялаў з такімі заклікамі, а таксама звароты з імі да замежных дзяржаў і арганізацый з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення акта тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны, уключаючы прымяненне да яе і яе фізічных і юрыдычных асоб санкцый, распаўсюд матэрыялаў з такімі заклікамі, а таксама заклікі здзейсніць вышэйназваныя дзеянні, звязаныя з замежнай дзяржавай, 3 а Рэспублікі Беларусь);
- Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім (ч.1 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- Распаўсюд у сетцы Інтэрнэт загадзя ілжывых звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае і міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь, прававое становішча яе грамадзян, дзейнасць дзяржаўных органаў, узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў, ваенізаваных арганізацый, якія дыскрэдытуюць краіну, накіраваны на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сетцы Інтэрнэт і яго публічная абраза, спалучаныя з абвінавачаннем у цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах (ч. 2 арт. 367 і ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- Распаўсюд у сетцы Інтэрнэт загадзя ілжывых звестак, якія з’яўляюцца паклёпам на іншую асобу і змяшчаюць абвінавачанне ў цяжкім злачынстве (арт. 188 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Паводле матэрыялаў следства Бяспалаў, «здзяйсняючы змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады, з траўня 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі (пераважна ў г. Мінску), а пасля 2 ліпеня 2020 года — за яе межамі (пераважна ў Літве, Чэхіі, Украіне і Польшчы) у складзе арганізаванай групы ўдзельнікаў змовы, якія маюць дачыненне да арганізацыі працы Telegram-каналаў NEXTA, “Беларусь галаўнога мозгу” і іншых, шляхам сумесных і скаардынаваных дзеянняў забяспечыў размяшчэнне на падкантрольным яму Telegram-канале “Мая краіна Беларусь” тэкставых публікацый, паведамленняў і паведамленняў у масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады».
Таксама блогера вінавацяць у тым, што ён «у мэтах радыкалізацыі пратэснай актыўнасці, уцягвання шырокага кола людзей у масавыя беспарадкі і супрацьпраўныя дзеянні размяшчаў на пастаяннай аснове на падкантрольных яму інтэрнет-рэсурсах заклікі да ўдзелу грамадзян у несанкцыянаваных мерапрыемствах, а таксама ўчыненні іншых наўмысных злачынстваў, уключаючы акты тэрарызму».
Пра тое, што супраць 32-гадовага блогера распачалі крымінальную справу ў межах спецвытворчасці, стала вядома ў снежні 2024 года. Інфармацыю пра гэта апублікаваў Telegram-канал Следчага камітэта Беларусі.
Сяргей Бяспалаў — блогер і заснавальнік сеткі паблікаў «Мая краіна Беларусь». 4 лістапада 2024 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» яго Telegram-канал «BesLive».
Раней, 14 лістапада 2022 года,былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» асабісты YouTube-канал Сяргея Бяспалава і Telegram-канала «BesLive». У чэрвені 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвясціла «экстрэмісцкімі фармаваннямі» Telegram-каналы «Сергей Беспалов», «Мая Краіна Беларусь» і «Усы Лукашенко», да якіх меў дачыненне блогер.