Старонкі Беларускага ПЭНа і Прэс-клуба трапілі ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма
23 лютага Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Паўтара дзясятка інтэрнэт-рэсурсаў трапілі ў пералік забароненых да распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў паводле рашэння суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 16 лютага 2026 года. Сярод іх:
- Сайт Press Club Belarus (ідэнтыфікатар press-club.pro) — інтэрнэт-рэсурс суполкі беларускіх медыяпрафесіяналаў, якія падтрымліваюць прэстыж і аўтарытэт прафесіі журналіста і арганізуюць прафесійнае навучанне;
- Facebook-акаўнт з назвай Press Club Belarus (ідэнтыфікатар facebook.com/pressclubbelarus);
- X‑акаўнт з назвай pressclubby (ідэнтыфікатар x.com/pressclubby);
- Telegram-канал з назвай Press Club Belarus (ідэнтыфікатар t.me/pressclubbelarus);
- YouTube-канал з назвай Press Club Belarus (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@PressClubBelarus).
- Сайт PEN BELARUS (ідэнтыфікатар penbelarus.org) — інтэрнэт-рэсурс Беларускага ПЭНа, адной з найстарэйшых беларускіх праваабарончых арганізацый, якая адстойвае свабоду выказвання і прыцягвае сусветную ўвагу да парушэння правоў чалавека ў Беларусі — у тым ліку культурных правоў;
- Facebook-акаўнт з назвай «Беларускі ПЭН / PEN Belarus» (ідэнтыфікатар facebook.com/penbelarus.org);
- Х‑акаўнт з назвай PEN Belarus (ідэнтыфікатар https://x.com/pen_belarus);
- старонка @pen_belarus на сервісе Linktree (ідэнтыфікатар linktr.ee/pen_belarus);
- YouTube-канал з назвай PEN Belarus (ідэнтыфікатар youtube.com/channel/UCUU7-N0fwKE3OAd1NKemhDg).
- YouTube-канал з назвай «Перетрем с Халезиным» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@freekuhar).
Рашэннем суда Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад 16 лютага 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест акаўнта «Першы рэгіён» у Facebook (ідэнтыфікатар facebook.com/1region), дзе асвятляюцца навіны Івацэвічаў, Бярозы, Пінска, Ганчавічаў, Драгічына, Століна. А таксама змест суполкі «Ганцавічы» ў сацсетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар ok.ru/gantsevichi), дзе размяшчаюцца навіны з Ганцавіцкага раёна і ўсёй Беларусі.
У адпаведнасці з рашэннем суда Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад 18 лютага 2026 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесены Instagram-акаўнт з назвай NN MEDIA REPORT (ідэнтыфікатар instagram.com/nnmediareport). Гэта старонка з беларускімі навінамі, якая мае больш за 29 тысяч падпісчыкаў.
Суд Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сваім рашэнні ад 18 лютага 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест Instagram-акаўнта zerkalo_story (ідэнтыфіктар instagram.com/zerkalo_story?igsh=MTNrMmN0bDFsYjN6ZQ==). Гэта інтэрнэт-рэсурс вядомага беларускага анлайн-медыя «Зеркало».
@bajmedia