• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стужынская пра расійскае ток-шоу: «Гэта быў проста жах. Я патрапіла ў нейкую дзікунскую сітуацыю»

    24 лістапада на першым канале расейскага дзяржаўнага тэлебачаньня паказалі ў жывым эфіры ток-шоў «Время покажет», у якім абмяркоўвалі, ці ня пойдзе Беларусь «украінскім шляхам».

    Падчас прамоваў вядучага Арцёма Шэйніна на экране за яго сьпінай паказвалі кадры зь мітынгаў у Менску пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Часам такія кадры былі на палове экрану, а на другой палове паказвалі мітынг на Майдане незалежнасьці ў Кіеве пад жоўта-блакітнымі сьцягамі. Пры гэтым гаварылася, што ў Менску, сьледам за Кіевам, мітынгоўцы скакалі пад лёзунгам: «Хто ня скача, той маскаль!»

    У ток-шоў брала ўдзел беларускі гісторык Ніна Стужынская. Па вяртаньні ў Менск яна падзялілася сваімі ўражаньнямі:

    «Не магу апрытомнець, што называецца. Гэта быў проста жах. Я разумела, што будзе кепска. Але што настолькі…. Я ў нейкую дзікунскую сытуацыю патрапіла».

    Паводле Ніны Стужынскай, падчас ток-шоў немагчыма было спакойна выказацца.

    «Абсалютна штучна распальваецца супярэчнасьць паміж беларусамі і расейцамі. У мяне было адчуваньне, што гэта нейкая замова, гэта нехта замовіў. Маўляў, мы вось прагулялі Украіну і тут, у Беларусі, нам трэба быць пільнымі. Вы паглядзіце, што яны пішуць і так далей. Менавіта таму адчуваю пасьля гэтага трывогу. Там ёсьць такія «запісныя» хлопцы, паводзіны якіх настолькі непрыстойныя, што адзін жах. Ёсьць гарлапаны. Бачна, што гісторыі Беларусі яны ня ведаюць і абсалютна не цікавяцца. У іх свой набор прапагандысцкіх клішэ. Украінка, якая была разам са мной, сказала, што трэба ехаць, глядзець ім у вочы і казаць, што думаеш, нягледзячы ні на што. Проста крычаць у гэты мікрафон і ўсё. Але я адчула страх, таму што нагнятаецца абсалютна сьвядома расейска-беларускі канфлікт. Гэта ўсё на роўным месцы».

    Паводле Стужынскай, падчас перадачы паказвалі відэакадры, як моладзь у Менску падчас акцыі скакала.

    «Я ім кажу, дык гэта ж не ў Маскве, а ў Менску. Яны ж ўсе дома. Гэта ў Менску і ў Кіеве, гэта ня тычыцца вас. Я ня ведаю, ці пайшло гэта ў эфір, бо яны ўвесь час вырывалі мікрафон. Наогул, уся гэта размова вакол падручнікаў па гісторыі закруцілася».

    Ніна Стужынская распавяла, што дзьве папярэднія перадачы былі прысьвечаныя сацыяльным тэмам і навукоўцы «нармальна і спакойна выступілі».

    «А тут мы не чакалі такога падвоху. Там было ўсё. Упікалі, што яны Беларусь утрымліваюць, што мы проста ямо зь іх рук. Я ім сказала, дзякуй Богу, што вы ад гісторыі да малака ўжо перайшлі. Вось такі жанр перадачы: нахабны, бессэнсоўны. Калі б былі хлопцы, то кінуліся б біцца».

    Ніна Стужынская кажа, што беларускі бок яшчэ прадстаўляла нейкая дзяўчына Каця (Кібальчыч, журналістка Першага канала, ураджэнка Беларусі — «НН»), якая сядзела побач.

    «Яна пачала пагаджацца зь нейкімі фашыстоўскімі тэорыямі, зь небясьпекай, якая ідзе нібыта зь Беларусі. Я на яе глядзела і думала: яна беларуска ці хто. А потым яна ўжо мяне падтрымлівала, калі пачалі ўпікаць, што яны нас утрымліваюць. Я ўбачыла, што там ніякага навуковага выступу ня будзе, што там трэба агрызацца і ўсё. Таму я і сказала, што іх ня тычыцца ні наша гісторыя, ні наша моладзь, яны не ў Маскве, а дома і робяць тое, што хочуць. І няма ім чаго ўсюды кіраваць. Таму да навукі там справа не дайшла. То бок такі жанр перадачы быў: распаліць гэта ўсё, і яны проста перакрычалі нас».

    Алег Трусаў: У маёй кнізе няма цытат, якія зачытвалі на расійскім ТБ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці