СТВ запусціць спартовы тэлеканал
«Столичное телевидение» у кастрычніку запусціць новы канал «Спорт ТВ».

Фота: pexels.com
«Рашэнне аб вывядзенні спартыўнага кантэнту з эфіру СТВ у асобны канал прадыктавана імкненнем да больш мэтанакіраванай і якаснай падачы спартыўных трансляцый», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Адзначаецца, што тэлеканал СТВ у апошні час трансляваў многія буйныя спаборніцтвы, але канцэпцыя вяшчання «не прадугледжвае рэгулярнай прысутнасці спартыўнага кантэнту», таму яго выдзеляць у асобны канал.
«Спорт ТВ» засяродзіцца на трансляцыі вядучых міжнародных турніраў і ключавых падзей беларускага спорту. Тэставае вяшчанне канала стартуе ўжо ў пачатку кастрычніка, пасля ён будзе даступны праз кабельных аператараў па ўсёй краіне.
Нагадаем, асобны спартыўны канал «Беларусь‑5» ужо ёсць у Белтэлерадыёкампаніі.
СТВ, у адрознені ад БТ, не знаходзіцца пад санкцыямі. Раней беларускія дэмсілы заклікалі, каб АНТ і СТБ патрапілі пад санкцыі ЕС.
