Суд над журналістам Андрэем Фраловым прызначаны на пятніцу ў Лідзе
6 мая 2021
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Суд над затрыманым у аўторак у Бярозаўцы журналістам Андрэем Фраловым папярэдне прызначаны на пятніцу, 7 мая, у Лідзе. Так сёння паведамілі жонцы журналіста.
Паводле супрацоўнікаў міліцыі, журналіста вінавацяць у непадпарадкаванні.
З аўторка Фралоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Лідзе. Перадачу для яго прымаць адмовіліся: «Для палітычных не прымаем» — адказалі ў ІЧУ жонцы журналіста.
Андрэй Фралоў супрацоўнічае з рознымі медыя, у тым ліку TVP Polonia.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Супраць блогера Сяргея Бяспалава распачатая «спецыяльная вытворчасць»
13.12.2024
Уладальніка навінавага партала s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз
07.11.2024
Намесніца пракурора Пінска прызналася, што за спісам «экстрэмісцкіх матэрыялаў» сачыць немачыма
06.09.2024
Пачаўся завочны суд над былымі супрацоўніцамі Tut.by Вольгай Лойка, Аленай Талкачовай і Кацярынай Ткачэнка
15.07.2024