• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Бабруйску апраўдаў журналіста, які да таго ўжо адседзеў трое сутак

    Судзьдзя Алена Гормаш закрыла справу за адсутнасьцю складу правапарушэньня з боку карэспандэнта «Вечернего Бобруйска» Дзяніса Носава.

    Інтарэсы журналіста абараняў адвакат Аляксандар Рыжкоў. Паводле Дзяніса Носава, «узорная прамова юрыста не пакінула абвінавачваньню ніводнага шанцу, каб пакараць журналіста за тое, што той выконваў прафэсійныя абавязкі».

    4 кастрычніка падчас асьвятленьня мірнага мітынгу ў Бабруйску затрымалі чатырох журналістаў. Цягам гэтага тыдня іх судзяць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

    Дзяніса Носава адпусьцілі з ізалятару часовага ўтрыманьня пасьля сканчэньня 72 гадзін папярэдняга затрыманьня. Суд адбыўся 9 кастрычніка.

    Пакуль ён адзіны апраўданы. Фатографа Юрыя Камісарава, які супрацоўнічае з парталам Bobr.by, пакаралі 7 суткамі арышту. Даты судоў над карэспандэнткай онлайн-газэты «Бобруйский курьер» Марынай Маўчанавай і карэспандэнтка парталу Bobr.by Алесяй Лацінскай пакуль ня вызначаныя.

    Тым часам ня выключаны іх удзел у крымінальнай справе. Пакуль Дзяніс Носаў быў у ізалятары, апэратыўнікі ўчынілі ў ягоным доме ператрус, забралі тэхніку.

    7 кастрычніка адбыўся ператрус у кватэры Марыны Маўчанавай. Адзін зь міліцыянтаў патлумачыў: журналістаў падазраюць у падпальваньні пастарунку — заведзеная крымінальная справа аб пажары 28 верасьня на грамадзкім пункце аховы правапарадку.

    Праваахоўнік заявіў што ператрусы пройдуць ва ўсіх журналістаў, затрыманых на нядзельнай акцыі. Усіх іх ужо дапыталі сьледчыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці