• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супрацоўніцу медыяінстута Fojo не пусцілі ў Беларусь праз расійскі «чорны спіс»

    Каардынатарка праграм шведскага медыяінстытута Fojo Вольга Вале накіроўвалася ў Мінск па запрашэнні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” на сустрэчу з маладымі журналістамі.

    Удзень 25 студзеня Вольга Вале была затрымана супрацоўнікамі памежнай службы Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Ёй паведамілі, што яна не можа трапіць у Беларусь, бо знаходзіцца ў спісе асобаў, якім не пажаданы ўезд на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

    Беларусь з нядаўняга часу мае агульны “чорны спіс” з Расіяй, таму ў нашу краіну Вольгу таксама не пусцілі. Яна вымушана вяртацца ў Рыгу зваротным рэйсам.

     — Мы звярнуліся ў памежную службу аэрапорта і на гарачую лінію Памежнага камітэта Беларусі, дзе пацвердзілі дадзеную інфармацыю. Паводле памежнікаў, Вольга Вале знаходзіцца ў расійскім “чорным спісе”, таму трапіць у Беларусь не можа. Супрацоўнікі памежнага камітэта раяць звяртацца ў афіцыйныя органы Расійскай Федэрацыі, — расказаў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” намеснік старшыні арганізацыі Алег Агееў.

    Шведскі медыяінстытут Fojo больш за 15 гадоў супрацоўнічае з журналісцкімі арганізацыямі ў Беларусі, з яго падтрымкаю быў  рэалізаваны шэраг праграм з ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», Беларускім саюзам журналістаў, Інстытутам журналістыкі БДУ.

    Раней ніякіх эксцэсаў з наведваннем Беларусі ў супрацоўнікаў Fojo не ўзнікала.

    10 кастрычніка 2018 года Вользе Вале адкрылі дзелавую візу на год, а ў лютым 2019-га яна планавала паехаць у Расію.

    Гэта не першы раз, калі беларускія ўлады, кіруючыся расійскім “чорным спісам”, дэпартавалі ці не пускалі ў краіну замежных грамадзянаў.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае абурэнне ў сувязі з інцыдэнтам. На думку кіраўніцтва арганізацыі, меркаванне органаў улады Расійскай Федэрацыі не павінна ўплываць на партнёрскія праграмы і кантакты паміж арганізацыямі Беларусі, Швецыі і іншых краін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці