Сябра БАЖ Алена Аўтушка пакараная 25 суткамі арышту
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Алену Аўтушку затрымалі 15 лістапада ў Мінску.

Алену затрымалі на Плошчы Перамен. Склалі два пратаколы паводле арт. 23.34 і 23.4 КаАП («удзел у масавых акцыях пратэсту» і «непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі»).
Алена патлумачыла ў судзе Фрунзенскага раёна, што прыйшла памаліцца за забітага Рамана Бандарэнку, сама пайшла ў міліцэскі аўтобус і супраціву не аказвала сілавікам. Тым не менш суддзя Бугук прызнаў яе вінаватай і пакараў арыштам на 25 сутак.
Алена Аўтушка цяпер узначальвае грамадскае аб’яднанне «Правінцыя», якое дапамагае жанчынам.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў