• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сярод пераможцаў ADAMI Media Prize праект беларускай Свабоды і Belsat Music Live

    ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе віншуе пераможцаў конкурсу 2018 года. Шэсць лаўрэатаў – з Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны – атрымалі ўзнагароды на ўрачыстай цырымоніі. Узнагароджанне лепшых фільмаў, відэаролікаў і вэб-сайтаў гэтага конкурсу праходзіла падчас наўпроставай тэлевізійнай трансляцыі.

    img_5064.jpg

    Нарэшце, пераможцы конкурсу 2018 году:

    — Прэмія ADAMI Інфармацыя – немастацкія фільмы

    «Вялікі Тэатр Сарокі», аўтар Еўжэніў Паповічы, Малдова. Паказана па тэлеканале Moldo­va 1. Гэта забаўляльны дакументальны фільм з незвычайнымі персанажамі, якія паказваюць жыццё цынагаў у новым, пазітыўным святле.

    — ПрэмІя ADAMI Навіны – кароткія, немастацкія фільмы

    «Вежа», аўтарка Саламэ Джашы, вытворчасць часопісу Indi­go, транслявалася на тэлеканале ТВ Пірвелі, Грузія. Гэты кароткаметражны фільм з арыгінальным падыходам да апавядання паказвае любоў да роднай хаты. За чатыры хвіліны аўтарка перадала вельмі балючае агульначалавечае – перажыванні людзей, якіх акупацыя змусіла пакінуць родныя мясціны.

    — Прэмия ADAMI Забаўляльныя праграмы, мастацкія

    «Дарагія сябры», аўтар Веллерыў Андрыцэ, Jur­nal TV, Малдова

    Фільм з незвычайнай пастаноўкай і цудоўным гумарам закранае складанасць сутыкнення старых і новых каштоўнасцяў у постсавецкіх краінах.

    — Прыз Малады ADAMI

    «Сябры па ліставанню», рэжысёрка Нэла Васілеўская, Беларусь, Міжнародны кінафестываль Лістапад. Вельмі прафесійна зняты кароткі гульнявы фільм з смелымі і дынамічнымі візуальнымі эфектамі і таленавітымі маладымі акторамі. «Сябры па ліставанню» тычыцца важнай для моладзі Беларусі тэмы.

    — ADAMI Онлайн Прыз – Вэб Відэа

    «Правілы жыцця Горана», аўтарка Анастасія Славінская Radio Lib­er­ty / Ekhkavkaza.com, Грузія. Гэты візуальна прывабны кароткаметражны фільм распавядае пра чалавека, цыгана па паходжанню, які жыве без межаў і хоча падзяліцца сваёй пазітыўнай жыццёвай філасофіяй.

    — ADAMI Онлайн Прыз – Вэб старонкі

    «Шлях праз культуру: этнічныя туры па Херсону і Паўднёвай Украіне», аўтар Мікалай Гаманюк, Херсонскае рэгіянальнае аддзяленне Сацыялагічнай асацыяцыі Украіны. Культурніцкая спадчына Украіны, паказаная на гэтай вэб-старонцы, адразу ж кідаецца ў вочы і дае прадстаўленне пра гісторыі і культурніцкую разнастайнасць Херсонскай вобласці і Паўднёвай Украіны.

    ADAMI Media Prize самая ўплывовая медыя ўзнагарода за культурніцкую разнастайнасць ва Ўсходняй Еўропе. ADAMI ўзнагароджвае выбітныя фільмы, відэаролікі і вэб-сайты з краінаў Усходняга Партнёрства ЕЗ (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна), якія асвятляюць тэмы разнастайнасці, інтэграцыі і мірнага суіснавання. 16 фільмаў і праектаў былі адабраныя міжнародным журы ў Адэсе, Украіна, у кастрычніку гэтага году, 6 з якіх атрымалі прызы.

    Урачыстая цырымонія 2018 праводзілася пад патранажам Генеральнага сакратара Савета Еўропы, спадара Торбьёна Ягланда, старшыні Парламенту Малдовы, спадара Андрыяна Канду і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі, спадара Гарлема Дэзіра.

    Спадар Дэзір, а таксама ганаровыя госці – спадарыня Рэбэка Хармс, сябра Еўрапарламенту, сустаршыня Парламенцкай Асамблеі ЕўраНест, пасол Германіі ў Малдове спадарыня Ангела Ганнінгер і віцэ-спікер Парламенту Малдовы Валерыў Гілецкі – выступілі з прамовамі і ўзнагародзілі пераможцаў ADAMI 2018.

    У дадатак да асноўных прызоў, у гэтым годзе яшчэ пяць удзельнікаў конкурсу атрымалі Адмысловыя Згадкі ад журы ADAMI:

    — «Быць маладымі ў Ашагі Саралі», аўтары – Азіз і Алі Ганіевы, Geor­gian Insti­tute of Pub­lic Affairs (GIPA), Грузія

    — «Адзесіт – мая нацыянальнасць», аўтары – Таццяна Сучкова, Алена Неміш, Echo Media, Украіна

    — Bel­sat Music Live, аўтары – Сяргей Будкін, Яўген Шапчыц, Арцём Лобач – Белсат ТВ, Беларусь

    — «З Крыму – у Сібір», аўтарка – Анна Цыгіма, паказана па канале «Грамадске», Украіна

    — «За ракою: Жыццё ў мястэчку паміж Беларуссю і Латвіяй», аўтары – Юлія Коцкая, Антон Трафімовіч, Андрэй Шаўлюга, Радыё Свабода, Беларуская служба.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці