Алег Супрунюк
Журналіста Алега Супрунюка, асуджанага да трох гадоў зняволення, улады ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»
Асабовыя звесткі брэсцкага журналіста Алега Супрунюка 24 кастрычніка з’явіліся ў пераліку асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Заява аб прызнанні Алега Супрунюка і Паўла Дабравольскага палітычнымі зняволенымі
26 жніўня 2025 года праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай наконт журналістаў Алега Супрунюка і Паўла Дабравольскага, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.
Журналіста Алега Супрунюка прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі
Як стала вядома ад знаёмых брэсцкага журналіста, 8 жніўня Алег Супрунюк быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні». Да суда больш за паўгода журналіста ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА.
Знікла сувязь з брэсцкім журналістам Алегам Супрунюком
Паводле сяброў і знаёмых, Алег Супрунюк перастаў адказваць на тэлефанаванні пасля 22 студзеня. Не з’яўляецца журналіст і ў сацыяльных сетках.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці