Алесь Ляўчук
У Беластоку паўстаў праект DzikMedia: «Журналістыка пра людзей і для людзей»
Журналіст Алесь Ляўчук, заснавальнік аматарскага футбольнага клуба «Беластоцкія дзікі», распачаў канал DzikMedia. «Гэта не будзе праект выключна спартовага ўхілу. Не будзе і перадруку афіцыёзу: мне падаецца важным быць з людзьмі, з дыяспарай, пісаць пра поспехі беларусаў», — кажа заснавальнік.
Брэсцкага журналіста Алеся Ляўчука вінавацяць па крымінальным артыкуле ў абразе Лукашэнкі
У дачыненні да журналіста Алеся Ляўчука распачалі крымінальную справу паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Справай займаецца Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта.
Адкрытасць як аснова шведскай журналістыкі: беларускія фрылансеры наведалі SydSvenskan
Беларускія журналісты-фрылансеры ў лістападзе наведалі рэдакцыю найбуйнейшай газеты ў Мальмё SydSvenskan («Паўднёвая Швецыя»). Заснаванае ў 1870 годзе выданне сёння з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц навін у паўднёвай Швецыі.
Захоп СМІ і пераслед рэпарцёраў: нямецкія праваабаронцы знялі фільм пра журналістаў у выгнанні. У тым ліку — беларускіх
Асацыяцыя журналістаў і юрыстаў за свабоду слова (JAM eV), заснаваная ў снежні 2022 года у Берліне, выпусціла дакументальную стужку «Наша цудоўнае мінулае: захоп СМІ і журналістыка ў выгнанні». Пра Беларусь у гэтым фільме распавядалі айчынныя журналісты Алесь Ляўчук і Сяргей Балай.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці