#BecauseTheJournalist
Почобут был готов уехать из Беларуси — Rzeczpospolita
Политзаключенный Анджей Почобут был готов уехать из Беларуси. Об этом пишет Rzeczpospolita со ссылкой на главу Союза поляков Анжелику Борис. Весной она имела возможность встретиться с Почобутом.
МФЖ і ЕФЖ у 4‑ю гадавіну беларускіх фальсіфікаваных выбараў патрабуюць вызвалення зняволеных журналістаў
Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў (IFJ-EFJ) далучыліся да свайго партнёра — Беларускай асацыяцыі журналістаў, заклікаючы рэжым вызваліць усіх журналістаў і супрацоўнікаў СМІ, якія знаходзяцца за кратамі.
«Колькі лістоў яны могуць знішчыць?» Калонка Святланы Ціханоўскай для Index on Censorship
Нацыянальная лідэрка Беларусі Святлана Ціханоўская эксклюзіўна для ангельскай незалежнай арганізацыі «Індэкс цэнзуры» напісала артыкул пра палітвязняў краіны. У сваёй калонцы яна ўзгадала ў тым ліку і медыяменеджэра Андрэя Аляксандрава, асуджанага ўладамі да 14 гадоў пазбаўлення волі, і Ігара Лосіка, які трапіў за краты на 15 гадоў.
«Пачобут не хоча пакідаць Беларусь без магчымасці туды вярнуцца» — канцылярыя прэзідэнта Польшчы
«Прэзідэнт Анджэй Дуда вельмі заклапочаны вызваленнем Анджэя Пачобута. І магу вас абсалютна запэўніць, што ў гэтым пытанні прыкладаюцца ўсе намаганні», заявіла ў эфіры TVN24 кіраўнічка Канцылярыі прэзідэнта Рэспублікі Польшча Малгажата Папроцкая.
Не даць забыць пра Беларусь. Прадстаўнікі БАЖ у Хельсінкі прымуць удзел у адкрыцці выставы пра зняволеных калег
Сёння ў Media museum у Хельсінкі пройдзе акцыя салідарнасці з беларускімі журналістамі, якія знаходзяцца за кратамі. Там адкрываецца сцяна з паштовымі скрынямі, якая стане часткай пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай свабодзе прэсы.
Суд завочна прыгаварыў журналіста Алеся Кіркевіча да 7 гадоў зняволення, аграмаднага штрафу і адабрання нерухомасці
Крымінальную справу, распачатую супраць журналіста Алеся Кіркевіча ў парадку спецвытворчасці, разглядаў суддзя Гродзенскага абласнога суда Юрый Казакевіч.
«Лукашэнка працягвае свой бясконцы крыжовы паход супраць незалежных СМІ». IPI асудзіў турэмныя выракі магілёўскім журналістам
Сусветная сетка IPI (Міжнародны інстытут прэсы) асудзіла турэмныя прысуды беларускім журналістам Алесю Сабалеўскаму і Яўгену Глушкову, якія былі арыштаваныя ў снежні 2023 года і прызнаныя вінаватымі па палітычна матываваных абвінавачаннях.
Дзень народзінаў за кратамі сустракае журналістка Ірына Слаўнікава
Былая супрацоўніца «Белсата», потым штатная супрацоўніца Польскага тэлебачання (TVP) Ірына Слаўнікава сёння сустракае свой трэці дзень народзінаў за кратамі. Ёй спаўняецца 54 гады. У жніўні 2022 года Ірына Слаўнікава была асуджаная да 5 гадоў зняволення.
Стала вядома, у чым звінавацілі блогера Аляксандра Ігнацюка, асуджанага да 6 гадоў зняволення
Столінскі райвыканкам 10 ліпеня апублікаваў на сваім сайце пастанову суда па справе блогера Аляксандра Ігнацюка, асуджанага тры месяцы таму да шасці гадоў зняволення. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
«Хацеў бы выйсці — напісаў бы прашэнне». Лукашысты працягваюць спробы зламаць Пачобута
У тэлеграм-канале «Графач», звязаным з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым, з’явілася рэпліка наконт палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута. Яе прыкмеціла «Наша Ніва».
Журналістаў Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова будуць судзіць па артыкулах за ўдзел у экстрэмісцкім і ўзброеным фарміраваннях
Пачатак судовага працэсу над журналістам Алесем Сабалеўскім і відэааператарам Яўгенам Глушковым прызначаны на 12 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе. Разбіраць аб’яднаную крымінальную справу ў дачыненні да іх прызначаны суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі.
У Гродне сёння распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам
У Гродзенскім абласным судзе 8 ліпеня а 10‑й гадзіне распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам. Яго вінавацяць у садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці. Справу суд разглядае ў парадку спецыяльнай вытворачасці, бо Кіркевіч з’ехаў з Беларусі раней, асцерагаючыся палітычна матываванага пераследу. На працэс прызначаны суддзя Юрый Казакевіч.
55-гадовы юбілей медыяменеджар Канстанцін Залатых сустракае за кратамі
Свой дзень народзінаў 5 ліпеня былы дырэктар газеты «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых ужо трэці раз сустракае за кратамі. Пасля прысуду яго накіравалі ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацк, там медыяменеджар на сёння працуе на дрэваапрацоўцы.
Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Настассі Мацяш, асуджанай да двух гадоў зняволення
Cуддзя Вярхоўнага суда Сяргей Гураў 28 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу Настассі Мацяш. Скаргу вырашана пакінуць без задавальнення, а вырак суда першай інстанцыі — без зменаў.
Медыясупрацоўніка Алеся Марчанку МУС унёс у спіс «экстрэмістаў»
Алеся Марчанку, асуджанага да зняволення па абвінавачанні ў супрацы з тэлеканалам «Белсат», МУС Беларусі ўнёс у пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Імя палітвязня 28 чэрвеня з’явілася ў абноўленым спісе, які складае сілавое ведамства.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці