блогеры
Асуджаны блогер Зміцер Казлоў не выйшаў на волю пасля суда за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі
Заснавальнік YouTube-канала «Серый кот» Зміцер Казлоў 28 лістапада павінен быў вызваліцца з бабруйскай папраўчай калоніі пасля чатырох з паловай гадоў зняволення. Аднак 29 лістапада ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна яго зноў судзілі — Змітра Казлова звінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса).
У Беларусі запускаюць «Фабрыку блогераў». На кастынг чакаюць 100 удзельнікаў
ОНТ рэкламуе «ўнікальны праект, аналагаў якому не існуе», хаця арганізатарам не хапіла фантазіі нават на ўласную назву, якую проста запазычылі з расійскай «Фабрыкі зорак».
Выдаленую з Інстаграма старонку блогера Vadimati прызнаналі «экстрэмісцкай»
Кантэнт старонкі блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) у Інстаграме прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі», вынікае з абноўленага спісу на сайце Міністэрства інфармацыі.
Удзельнікаў праекта «Рудабельская паказуха» чакае новы суд
Фігурантаў справы аб «экстрэмісцкім фармаванні» «Рудабельская паказуха» будуць зноў судзіць. На гэта звярнула ўвагу гомельская «Вясна».
Блогер Vadimati из Гродно удалил Instagram — его собираются признать экстремистским
Блогер и бывший политзаключенный Вадим Ермашук из Гродно 25 ноября удалил свой аккаунт в Instagram. В сторис днем ранее он рассказал, что его собираются признать экстремистским и попросил от него отписаться.
Блогера Змітра Казлова, які праз тыдзень мусіў выйсці на волю, будуць зноў судзіць
За кратамі блогера Змітра Казлова — заснавальніка YouTube-канала «Серый кот» — ўтрымліваюць чатыры з паловай гады. На 29 лістапада яму прызначылі яшчэ адзін суд «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
Праўладнага блогера Катлярова прызналі палітвязнем, бо яго пераследуюць за негвалтоўную рэалізацыю свабоды думкі — праваабаронцы
Палітычным вязнем прызнаецца той, хто пазбаўлены волі з‑за палітычных, рэлігійных ці іншых перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды думкі. Так у праваабарончым цэнтры “Вясна” патлумачылі “Позірку” наданне такога статусу праўладнаму блогеру Яўгену Катлярову (псеўданім Яўген Какойта).
Блогера з Шаркаўшчыны Андрэя Буку асудзілі да пяці сутак арышту
Суд Шаркаўшчынскага раёна 28 кастрычніка прызнаў Андрэя Буку вінаватым паводле часткі 1 артыкула 24.23 КаАП — за «пікетаванне ў інтэрнэце». Прычынай адміністрацыйнага пераследу стала выява, што была размешчаная на хостынгу.
Хаб «Новая Зямля» запускае Школу блогераў у Беластоку
Школа пачне дзейнічаць ужо 26 кастрычніка. Наведвальнікаў будуць вучыць ствараць відэа- і аўдыёкантэнт, а на заняткі плануюць запрашаць вядомых беларускіх блогераў.
У Карме за экстрэмізм судзілі праўладнага блогера
Аляксандр Петрачкоў быў зоркай раённай прапаганды, але зараз атрымаў адміністратыўку.
Мінінфарм вывучае досвед Раскамнагляду па дэананімізацыі блогераў
Міністэрства інфармацыі Беларусі прыглядаецца да практыкі Раскамнагляду па дэананімізацыі блогаў і Telegram-каналаў. Пра гэта расказаў карэспандэнту Tochka.by кіраўнік ведамства Марат Маркаў падчас акцыі «Марафон адзінства» ў Гомелі.
Блогер Дзім Дзімыч падаў у суд на Бондараву. Раней з ёй судзіўся яго прадзюсар
Блогер Дзмітрый Сіўчык (Дзім Дзімыч), падапечны прадзюсарскага цэнтра «Флагман М’юзік», падаў у суд на актывістку Вольгу Бондараву. Пра гэта Вольга заявіла ў сваім Telegram-канале. Артыкул, у рамках якога будзе ісці разбіральніцтва, невядомы.
Блогер Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі пасля адбыцця чатырохгадовага тэрміну
Стала вядома, што Руслана Лінніка не выпусцілі з калоніі 8 кастрычніка, калі ў яго скончыўся тэрмін зняволення. Замест гэтага палітвязня перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Што ставяць яму ў віну — невядома, піша тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».
У раскладзе судоў з’явілася імя вядомага мінскага блогера
Блогера Bulbanews, верагодна, затрымалі па прыездзе ў Віцебск.
Іранскаму блогеру прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з кропкай
У Іране мясцовага апазыцыйнага блогера Хасейна Шанбехзадэ прыгаварылі да 12 гадоў турмы за твіт з адной кропкай, які ён напісаў у адказ на пост вярхоўнага лідэра краіны Алі Хамэнэі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці