фінансы
«Заўсёды стараешся мець дзве працы». Як журналісту выжыць у эміграцыі і застацца ў прафесіі?
Усё часцей незалежныя журналісты скардзяцца на фінансавыя ўмовы працы, але гавораць пра гэта на кухнях. Уголас баяцца: мяркуюць, калі раскажаш пра праблемы, то цябе звольняць, за табой замацуецца імідж недамоваздольнага чалавека і працы ў медыясектары ты больш не знойдзеш. Аднак БАЖ адшукаў трох журналістаў, якія пагадзіліся ўсё ж пагаварыць, як яны выжываюць і пры гэтым […]
Беларускія дэмсілы заклікалі міжнародных партнёраў падтрымаць незалежную прэсу
Дэкларацыю аб падтрымцы працы незалежных медыяў прынялі ўдзельнікі Канферэнцыі «Новая Беларусь», якая прайшла ў Вільні 3–4 жніўня. Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі міжнародную супольнасць аказаць «праграмную і інстытуцыйную фінансавую дапамогу для медыяў і блогераў».
Чарговае незалежнае выданне патрапіла ў цяжкую фінансавую сітуацыю
Праз праблемы з фінансаваннем можа спыніць выхад EX-PRESS.LIVE — выданне, якое асвятляла падзеі Барысава і Жодзіна.
Франак Вячорка: «Беларускім медыям трэба вучыцца хваліцца сваімі поспехамі»
На днях завяршыўся Львоўскі Медыяфорум — адна з найбольш прыкметных падзей для журналісцкай супольнасці ў рэгіёне. Сёлета ў Львове сабраліся прадстаўнікі дзясяткаў краін ад ЗША да Тайваню. Ад Беларусі выступаў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Выступ Вячоркі, а таксама яго развагі пра актуальныя праблемы беларускіх медыяў — у матэрыяле БАЖ.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.