«Голас Амерыкі»
Адміністрацыя Трампа выставіла на продаж будынак штаб-кватэры «Голасу Амерыкі»
Калі будынак будзе прададзены, супрацоўнікі і падрадчыкі «Голасу Амерыкі» могуць застацца без памяшканя, нават калі ім удасца аспрэчыць скарачэнне фінансавання ў судзе або ў Кангрэсе.
«Голас Амерыкі» можа стаць рэтранслятарам пратрампаўскага СМІ
Амерыканская радыёкампанія «Голас Амерыкі» адновіць працу і пачне трансляваць праграмы ультракансерватыўнага тэлеканала One America News Network (OAN), які цалкам падтрымлівае палітыку, якая праводзіцца прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Пра гэта ў сацсетцы Х паведаміла Кэры Лэйк, прызначаная ў сакавіку Трампам на пасаду старэйшай дарадцы Агенцтва па глабальных медыя (USAGM).
«Голас Амерыкі» павінен аднавіць працу — так рашыў амерыканскі суд
Федэральны суддзя ў Вашынгтоне пастанавіў аднавіць на працы супрацоўнікаў радыёстанцыі, звольненых ці адпраўленых у адпачынак.
Суд заблакаваў масавае звальненне журналістаў «Голасу Амерыкі»
Федэральны суддзя ў Нью-Ёрку прыпыніў масавыя звальненні, накіраваныя на закрыццё «Голасу Амерыкі» (VOA). Гэта ўжо другое падобнае судовае рашэнне пасля аднаўлення фінансавання Радыё «Свабодная Еўропа» (RFE).
«Рэпарцёры без межаў» падалі ў суд на адміністрацыю Трампа ў абарону «Голасу Амерыкі»
RSF патрабуе неадкладна спыніць роспуск «Голасу Амерыкі» і як мага хутчэй аднавіць на працы яго супрацоўнікаў.
Белы дом у ліку прычын закрыцця «Голаса Амерыкі» прывёў неіснуючую рэдакцыйную забарону называць ХАМАС тэрарыстамі
Афіцыйны сайт Белага дома ў ліку прычын спынення фінансавання «Голаса Амерыкі» назваў нібыта існаваўшую ў рэдакцыі забарону называць у матэрыялах ХАМАС і яго ўдзельнікаў тэрарыстамі. Насамрэч такой забароны не было, хоць у 2023 годзе кіраўніцтва «Голасу Амерыкі» сапраўды планавала яе ўвесці, піша «Медуза» са спасылкай на фактчэкерскі праект «Праверана. Медыя».
Праца «Радыё Свабода» мае надзвычай важнае значэнне як акно свабоднай інфармацыі для грамадства ў Беларусі — заява БАЖ
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае салідарнасць з супрацоўнікамі «Радыё Свабода» і «Голаса Амерыкі», якія могуць патрапіць пад закрыццё ў сувязі з новымі рашэннямі ўладаў ЗША.
«Упершыню за 83 гады легендарны «Голас Амерыкі» змушаны змоўкнуць»
Больш за 1300 супрацоўнікаў «Голасу Амерыкі» былі адпраўленыя ў адпачынак у суботу, а фінансаванне дзвюх амерыканскіх навінавых службаў, якія вяшчаюць для аўтарытарных рэжымаў, было спынена.
«Галасы пад сярпом». Як у часы СССР змагаліся з «варожымі» радыёстанцыямі
Выданне «Новы Час» распавядае пра феномен, калі ў часы СССР людзі масава слухалі забароненыя заходнія радыёстанцыі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці