• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мара Тамковіч

    Навіны

    Фільм «Пад шэрым небам» увайшоў у тройку фіналістаў польскага конкурсу Script Fiesta

    Карціна «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч увайшла ў тройку фіналістаў, якія будуць змагацца за ўзнагароду на лепшы сцэнар польскага мастацкага фільма. Пераможцу вызначаць на Scrіpt Fies­ta — адзіным у Польшчы фестывалі, цалкам прысвечаным мастацтву сцэнарыя.
    09 сакавіка, 2026
    Навіны

    Абвясцілі лаўрэатаў беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

    28 лютага ў Kino Luna ў Варшаве адбылася цырымонія ўзнагароджання трэцяй эдыцыі Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас». Падчас імпрэзы сталі вядомыя пераможцы ў 15 намінацыях. Іх вызначыла журы з 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў.
    02 сакавіка, 2026
    Навіны

    Мара Тамковіч узяла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміі ў Берліне

    У Берліне завяршылася 38‑я цырымонія ўручэння прэмій Еўрапейскай кінаакадэміі. Галоўная кінападзея кантынента сёлета прайшла з беларускім акцэнтам: у намінацыі «Адкрыццё года» за перамогу змагалася Мара Тамковіч з камернай драмай «Пад шэрым небам».
    19 студзеня, 2026
    Навіны

    Мара Тамковіч атрымала прэмію Гільдыі польскіх рэжысёраў за фільм «Пад шэрым небам»

    Беларуская рэжысёрка Мара Тамковіч паведаміла ў сацсетках, што яна атрымала прэмію Гільдыі польскіх рэжысёраў за стужку «Пад шэрым небам» пра беларускіх зняволеных журналістаў.
    24 снежня, 2025
    Навіны

    Фільм «Пад шэрым небам» пра Кацярыну Андрэеву з’явіўся ў інтэрнэце

    Фільм «Пад шэрым небам» ужо можна паглядзець на HBO і іншых стрымінгавых пляцоўках. А ў студзені можна будзе даведацца, ці атрымае ён узнагароду на Еўрапейскай кінапрэміі.
    05 снежня, 2025
    Навіны

    Фільм «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч пра беларускіх зняволеных журналістаў намінаваны на прэстыжную прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі

    Фільм «Пад шэрым небам» беларускай рэжысёркі Марыны Тамковіч намінаваны на ўзнагароду Euro­pean Dis­cov­ery – Prix FIPRESCI (Прыз Еўрапейскае адкрыццё) Еўрапейскай кінаакадэміі.
    19 лістапада, 2025
    Навіны

    Яшчэ адна перамога «Пад шэрым небам». Фільм Мары Тамковіч узяў «Залатога сланяня» на Catania Film Fest у Сіцыліі

    Фільм «Пад шэрым небам» беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч стаў пераможцам у намінацыі «Найлепшы незалежны еўраміжземнаморскі фільм» на 14‑м Cata­nia Film Fest (CFF) у Сіцыліі.
    17 лістапада, 2025
    Акцэнты

    8 беларускіх фільмаў пазаконкурснай праграмы кінафестывалю «Паўночнае ззянне»-2025

    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» прадставіў яшчэ 8 фільмаў беларускіх рэжысёрак і рэжысёраў, якія будуць паказаны па-за конкурсам з 3 па 23 лістапада offline і online.
    30 кастрычніка, 2025
    Навіны

    Мара Тамковіч здымае новы фільм пра Беларусь

    Беларуская кінарэжысёрка Мара Тамковіч, якая ўжо 20 гадоў жыве ў Польшчы, здымае новую стужку на беларускую тэматыку. Пра гэта яна расказала ў эфіры Польскага радыё для Беларусі.
    26 верасня, 2025
    Навіны

    Фільм «Пад шэрым небам» пакажуць у кінатэатрах сеткі Helios у Польшчы

    Поўнаметражны дэбют Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» будзе паказаны ў рамках цыклу Kino Kone­sera у сетцы польскіх кінатэатраў Helios. Адзіны паказ адбудзецца ў панядзелак, 9 чэрвеня 2025 года, а 18:00 ва ўсіх кінатэатрах Helios у Польшчы. Гэта ўнікальная магчымасць убачыць фільм на вялікім экране перад яго фестывальнай прэм’ерай у Косліні.
    09 чэрвеня, 2025

    Фестываль еўрапейскай журналістыкі VOICES. Заграб, 27лютага — 2 сакавіка 2025 года

    Дзясяткі вядомых журналістаў, медыяменеджараў, палітыкаў і экспертаў па інфармацыйнай бяспецы і супрацьдзеянню прапагандзе бяруць удзел у фестывалі, арганізаваным Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў. Па запрашэнні ЕФЖ да іх далучыліся і сябры БАЖ. Фотасправаздача.
    03 сакавіка, 2025

    Удзельнікі фестывалю VOICES у Заграбе выказалі салідарнасць з беларускімі калегамі ў турмах

    У пятніцу у межах журналісцкага фэсту VOICES у Харватыі прайшоў паказ фільма «Пад шэрым небам» беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч. Фільм, які цяпер вандруе па сусветных кінафестывалях, апавядае пра лёс беларускіх журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, асуджаных за асвятленне пратэстаў на «Плошчы Пераменаў» у Мінску.
    01 сакавіка, 2025
    Акцэнты

    Абарона журналістаў у Еўропе і падтрымка медыяў з боку ЕС — у фокусе фестывалю VOICES, які стартаваў у Заграбе

    Дзясяткі вядомых журналістаў, медыяменеджараў, палітыкаў і экспертаў па інфармацыйнай бяспецы і супрацьдзеянню прапагандзе бяруць удзел у фестывалі, арганізаваным Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў. Па запрашэнні ЕФЖ да іх далучыліся і сябры БАЖ.
    28 лютага, 2025
    Навіны

    БАЖаўцы на фестывалі VOICES у Заграбе раскажуць пра калег у турмах і незалежныя беларускія медыя

    Таксама на фестывалі пройдзе паказ фільма Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», асновай для сюжэту якога стала гісторыя беларускіх журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якія за сваю працу былі асуджаныя да турмы.
    25 лютага, 2025
    Навіны

    Дэбютны фільм Мары Тамковіч перамог на кінафестывалі «Паўночнае ззянне»

    21 лістапада міжнароднае журы назвала пераможцу беларускага конкурса дзесятага кінафестываля «Паўночнае ззянне». Пераможцам аб’яўленая стужка беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч пад назвай «Пад шэрым небам». Спецыяльнае ўзгадванне атрымалі яшчэ дзве стужкі: «Непажаданае сваяцтва» і «Працэсы» (апошні для телеканала «Белсат» зняў рэжысёр Андрей Кашперскі).
    21 лістапада, 2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.