«Місія ўсё яшчэ выканальная, хаця і зацягнулася». На юбілеі «Радыё Свабода» гаварылі пра пагрозы каланіялізму і становішча палітвязняў
22 траўня ў Сейме Літвы старшыня Сейма Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн, лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, прэзідэнт «Радыё Свабода» Сцівен Капус віншавалі Беларускую службу «Радыё Свабода» з 70-годдзем. Вельмі хутка напаўюбілейныя матывы змяніліся абмеркаваннем больш надзённых праблем: становішча незалежнай журналістыкі, як дапамагчы беларускім палітвязням і як змагацца з расійскай прапагандай.
24 мая, 2024