Вячаслаў Лазараў
Ціханоўская ўзнагародзіла Бяляцкага, Вінаградава і Лазарава медалём Няскораных
Медалі Аб’яднанага пераходнага кабінета прысудзілі шэрагу выбітных асобаў за працу на беларускую справу.
Журналісты атрымалі ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі узнагародзіў медалямі 14 выбітных асобаў. У спісе атрымаўшых медалі Францыска Скарыны, «Няскораных» (Ларысы Геніюш),«Гонар і годнасць» і «За пленную працу на карысць Беларусі» нямала незалежных журналістаў.
Вячаслава Лазарава запрашаюць у віцебскую службу занятасці
Беларускія дзяржорганы актыўна «апякуюцца» былым палітзняволеным журналістам Вячаславам Лазаравым, якога 11 верасня з групай палітвязняў дэпартавалі ў Літву.
Былога палітзняволенага журналіста Вячаслава Лазарава выклікаюць у міліцыю
Позва прыйшла на хатні адрас віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава. Паведамляецца, што 28 кастрычніка да 10.00 ён мусіў прыйсці ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, каб стаць на ўлік.
Вячаслаў Лазараў: Палітвязняў пазбавілі пашпартоў, а мне нават даведку не далі
Відэаператар-фрылансер «Белсата» Вячаслаў Лазараў стаў адным з 52 памілаваных беларусаў, якіх рэжым Лукашэнкі дэпартаваў на тэрыторыю Літвы 11 верасня. БАЖ пагутарыў з былым палітзняволеным журналістам пра турэмныя нягоды, нечаканае вызваленне і далейшыя планы.
«Флагман, што нясе сцяг незалежнага слова». У Вільні віншавалі БАЖ з 30-годдзем
На канферэнцыі «Беларуская журналістыка: дзе пачынаецца заўтра», што прайшла 16 верасня ў Вільні, была і адмысловая панэль пад красамоўнай назвай «Сваімі словамі. 30 год БАЖ».
Відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў вызвалены з‑за кратаў
Беларускія ўлады вызвалілі палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава. Гэта адбылося 11 верасня пасля візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла. Усяго ў гэты дзень на волю па памілаванні выйшлі 52 палітычныя вязні, іх вывезлі з Беларусі ў Літву.
«Яны — вязні сумлення. І гэта наш боль!» БАЖ прадстаўляе праект «Журналісты: бязгучны рэжым»
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклапочаная тым, каб факты пераследу і рэпрэсій супраць журналістаў не згубіліся ў інфармацыйнай прасторы і не ператварыліся ў белы шум, стварыла праект «Журналісты: бязгучны рэжым».
«Ціхія і мужныя героі, яны займаюць асаблівае месца ў маім сэрцы». Палітыкі і медыйшчыкі замежжа — пра зняволеных журналістаў
Больш за 40 журналістаў у Беларусі застаюцца ў турме, але за іх гавораць тыя, хто на свабодзе — іх сімвалічныя хросныя і іншыя публічныя асобы. У Сусветны дзень свабоды друку Беларуская асацыяцыя журналістаў запрасіла сімвалічных хросных бацькоў журналістаў-палітвязняў прыцягнуць увагу да іх становішча.
29 жніўня палітзняволенаму журналісту Вячаславу Лазараву спаўняецца 48 гадоў
Паўтара гады палітвязня трымаюць за кратамі. Віцебскага відэааператара-фрылансера асудзілі паводле «экстрэмісцкага» артыкула — ён быў абвінавачаны за супрацу з тэлеканалам «Белсат». Разам з Вячаславам Лазаравым судзілі і ягоную жонку Таццяну Пыцько, якую празналі вінаватай за дапамогу мужу ў прафесійнай дзейнасці.
Асуджанага відэаператара Андрэя Толчына накіравалі ў магілёўскую калонію № 15
Сёлета 21 сакавіка гомельскага відэааператара Андрэя Толчына асудзілі да двух з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Казлоў прызнаў журналіста-фрылансера вінаватым паводле часткі 1 артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і часткі 2 артыкула 367 Крымінальнага Кодэкса (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
У Віцебскім абласным судзе зноў будзе разбіральніцтва па справе Вячаслава Лазарава і Таццяны Пыцько
У Віцебскім абласным судзе на 4 чэрвеня прызначанае слуханне, датычнае справы палітзняволенага відэааператара Вячаслава Лазарава і ягонай былой жонкі Таццяны Пыцько. Будуць разглядаць «іншыя пытанні, звязаныя з выкананнем прысуду, вызначэнні, пастановы ў выкананне». Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці