• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэкст для інтэрнэту, сацыяльны рэпартаж — БАЖаўцы з Віцебшчыны і Магілёўшчыны вучыліся пад Полацкам

    Паўтара дзясятка журналістаў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны і Магілёўшчыны сабраліся разам на трэнінг “Тэкст для інтэрнэту. Сацыяльны рэпартаж”, які правяла Марына Загорская.

    Яна вядомая не толькі як практыкуючая журналістка, але і як трэнер у некалькіх прафесійных галінах. Гэтым разам тэмы для двухдзённага трэнінгу былі выбраныя ці не самыя актуальныя.  

    Прыкладам, у  сучасным свеце інтэрнэт — рэч адносна новая, нягледзячы на тое, што ўжо звыклая. І з гэтых ягоных асаблівасцяў лагічна вынікаюць дзве рэчы. Па-першае, ён мае свае правілы падачы інфармацыі, якія, дарэчы, час ад часу змяняе. А па-другое, вельмі часта сярэдняе і старэйшае пакаленні журналістаў, што вучыліся і пачыналі працаваць фактычна без сусветнага сеціва, з гэтымі правіламі знаёмыя толькі на інтуітыўным узроўні.

    Віцебская журналістка Вікторыя Дашкевіч, якая працуе на “Зялёным партале”, перакананая, што навучаць асаблівасцям падачы звестак на інтэрнэт-сайтах трэба  рэгулярна:

    “Калі я працавала ў газеце “Віцебскі праспект”, у маёй падсвядомасці сядзела перакананне: толькі тое, што надрукавана на паперы, мае сапраўдную вагу. Цяпер мой інфармацыйны рэсурс наогул не мае друкаванай версіі і існуе толькі ў інтэрнэце. І на сёння гэта бачыцца нармальным і нават рацыянальным. Свядомасць змяняецца, а значыць — прыйшоў час змяняць і формы падачы матэрыялу, аптымізуючы яго да лічбавага ўспрымання. І проста цудоўна, калі ёсць магчымасць атрымаць веды пра прыдатныя для сеціва формы ад вопытнай і практыкуючай калегі. Калі тое, да чаго даходзіш самастойна за гады практыкі, табе прапануюць у чыстым выглядзе”.

    Звесткі пра асаблівасці сацыяльнага рэпартажу як асобнага жанру журналістыкі  таксама былі вельмі карысныя. Бо журналісты дастаткова часта асвятляюць сацыяльныя праблемы, і прапанаваныя Марынай Загорскай метады і прыёмы можна ўдала выкарыстоўваць на практыцы. Нават калі сацыяльны рэпартаж мае сваю спецыфіку, напрыклад, на радыё.

    Радыёжурналістка з Глыбокага Таццяна Смоткіна перакананая, што падчас трэнінгу кожны ўдзельнік можа знайсці нешта карыснае менавіта для сябе:

    “Сацыяльныя рэпартажы я раблю ў нашым фармаце, яны крыху адрозніваюцца ад класічных. Тым не менш, было вельмі цікава разбіраць прыклады сацыяльных рэпартажаў. Марына Загорская патлумачыла схему, як ён складаецца, мы пагаварылі пра ролю журналіста ў канве сацыяльнага рэпартажу, пра прыёмы: цытаты герояў, дэталі і іх апісанне, магчымасці да канца аповеду “трымаць інтрыгу” і гэтак далей.  Мяне ўразіла, што для паўнавартаснага сацыяльнага рэпартажу Марына Загорская рэкамендуе правесці з героем некалькі дзён — каб сабраць пра яго і ягонае жыццё паболей звестак. На жаль, не заўжды ўмовы працы дазваляюць такі грунтоўны падыход”.

    Падсумоўваючы вынікі, удзельнікі трэнінгу адзначылі, што навучанне ў падобным фармаце адпавядае выклікам часу: па-першае, журналістам з розных рэгіёнаў выпадае рэдкая магчымасць для непасрэдных стасункаў. А па другое, атрымліваецца істотная эканомія часу: не трэба самому “вынаходзіць ровар”, калі ў БАЖы ёсць свае выдатныя трэнеры, гатовыя дзяліцца прафесійным досведам з іншымі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці