• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    The New York Times падала ў суд на стартап з беларускімі каранямі

    Газета The New York Times падала пазоў у суд Нью-Ёрка супраць стартапу Per­plex­i­ty, заснаванага беларусам Арцёмам Грыбковым.

    The New York Times падала ў суд на Perplexity

    Сядзіба The New York Times у Нью-Ёрку. Фота: AFP

    Паводле пазову, мэдыякампанія на працягу апошніх 18 месяцаў неаднаразова патрабавала ад Per­plex­i­ty спыніць выкарыстаньне яе матэрыялаў, заўважае belmarket.by.

    The New York Times сьцьвярджае, што сэрвісы стартапу выкарыстоўваюць інфармацыю газэты, у тым ліку цэлыя артыкулы, для фарміраваньня адказаў карыстальнікам без дазволу і аплаты, што разглядаецца як парушэньне аўтарскіх правоў.

    Газэта таксама заяўляе, што ў асобных выпадках Per­plex­i­ty генэруе недакладныя або выдуманыя зьвесткі і памылкова прыпісвае іх The New York Times, што можа наносіць шкоду рэпутацыі выданьня.

    У камэнтары для The Verge прадстаўніца Per­plex­i­ty Джэсі Дуайер заявіла, што мэдыя «судзяцца з тэхналягічнымі кампаніямі ўжо сто гадоў» — ад эпохі радыё і тэлебачаньня да інтэрнэту і сацсетак. Паводле яе, спробы юрыдычна спыніць тэхналягічныя зьмены раней ня мелі посьпеху.

    Напярэдадні стала вядома, што футбаліст Крыштыяну Раналду інвэставаў у Per­plex­i­ty AI.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці