«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: акаўнты ў Threads журналістаў Віктара Малішэўскага і Яўгена Карнеяўца
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Міністэрства інфармацыі Беларусі 24 сакавіка ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Паводле сайта ведамства, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны акаўнт у сацсетцы Threads з назвай Viktar Malishevsky (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@malishevsky). Адпаведнае рашэнне 13 сакавіка 2026 года прыняў суд Кастрычніцкага раёна Мінска. На старонку журналіста падпісаныя 341 чалавек.
Акаўнт у Threads з назвай «Евгений Корнеевец» (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@ekorneevec) быў прызнаны «экстрэмісцкім» судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы. Рашэнне вынесенае 18 сакавіка 2026 года. У гэтай старонкі — 377 падпісчыкаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў