• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TikTok Аляксандра Івуліна трапіў у «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 13 сакавіка чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Аляксандр Івулін

    Аляксандр Івулін. Скрыншот з відэа

    Паводле рашэння суда Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 11 сакавіка 2026 года ў гэты пералік уключылі Tik­Tok-акаўнт gomelnovosti33 (ідэнтыфікатар tiktok.com/@gomelnovosti33). Днём раней гэты самы інтэрнэт-рэсурс прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Гэтая старонка з гомельскімі навінамі мае 32 тысячы падпісчыкаў.

    Рашэннем суда Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці ад 11 сакавіка 2026 года  «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест Tik­Tok-акаўнта з назвай chestnok_live_ivulin (ідэнтыфікатар tiktok.com/@chestnok_live_ivulin?_r=1&_t=ZS-94D5Ymxst4q). Гэта старонка экс-палітвязня, журналіста Аляксандра Івуліна, дзе ён «распавядае пра беларусаў, якімі варта ганарыцца» — так напісана ў апісанні інтэрнэт-рэсурсу, які мае больш за 1400 падпісчыкаў.  

    У адпаведнасці з рашэннем суда Кіраўскага раёна Мінскай вобласці ад 11 сакавіка 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны акаўнт у Іnsta­gram пад назвай cbs_help (ідэнтыфікатар instagram.com/cbs_help). Гэта рэсурс Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве, які дапамагае ў адаптацыі вымушаным эмігрантам і палітзняволеным.

    Суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці 12 сакавіка 2026 года прызнаў «экстрэмісцкім» акаўнт у Face­book з назвай BiaƗoruś 2020 LIVE (ідэнтыфікатар facebook.com/Bialorus2020LIVE). Гэта інтэрнэт-рэсурс з навінамі паводле незалежных беларускіх СМІ на польскай мове, створаны ініцыятывай «Вольная Беларусь».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.