• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг “Сучасныя падыходы да мовы варожасці” адбыўся ў Брэсце

    Мерапрыемства ладзілася ў рамках Тыдня супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці ў Беларусі праваабарончай арганізацыяй “HumanConstanta” сумесна з установай “Прастора КХ”, а бадай самым цікавым момантам была дыскусія наконт публікацый у сродках масавай інфармацыі на згаданаю тэму.

    Як распавёў прадстаўнік Human­Con­stan­ta Аляксей Казлюк, “мова варожасці” (hate­speech) ёсць сур’ёзнай праблемай сучаснасці, а небяспека гэтай з’явы палягае ў тым, што яе лёгка недаацаніць, а яшчэ прасцей не заўважыць. У той жа час сама з’ява можа ўплываць на людзей і быць ініцыятарам нянавісці ў грамадстве.

    Удзельнікі трэнінга пагадзіліся з высновай, што так ці інакш, “мова варожасці” прысутнічае ў паўсядзённым жыцці кожнага з нас незалежна ад таго, ці жадаем мы гэта прызнаваць. Бо распальванне нянавісці, расавая дыскрымінацыя, ксенафобія, антысемітызм, любыя іншыя праявы варожасці (напрыклад, у дачыненні да нацыянальных меншасцяў ці мігрантаў) таксама мае дачыненне да “мовы варожасці”.

    Што тычыцца працы журналістаў, дык існуе вельмі тонкая мяжа паміж свабодай выказвання і лексікай нецярпімасці. Больш за тое, гэта звязана з розным узроўнем культурных, рэлігійных і сацыяльных традыцый, ступенню талерантнасці, інфармаванасці і развітасці грамадства. Як маглі пераканацца сябры брэсцкай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, што бралі ўдзел у трэнінгу, тэма набывае асаблівую актуальнасць у іх горадзе, калі прадстаўнікі СМІ рыхтуюць рэпартажы ці аналітычныя матэрыялы наконт уцекачоў, якія праз Брэст імкнуцца трапіць на Захад.

    Падчас мерапрыемства і журналісты, і іншыя удзельнікі сустрэчы змаглі атрымаць досвед, як распазнаваць свабоду выказвання ад “мовы варожасці”, даведацца аб формах і відах нецярпімасці, атрымаць веды аб тым, як не стаць ахвярай або распаўсюднікам нянавісці, а таксама зразумець прычыны з’яўлення “мовы варожасці”, прапаганды нецярпімасці і ўплыў іх на грамадства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці