Тры журналісцкія прафсаюзы Францыі выступілі ў падтрымку Андрэевай і Чульцовай напярэдадні суду над імі
Напярэдадні суду над супрацоўніцамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай) і Дарʼяй Чульцовай тры прафсаюзы францускіх журналістаў заклікалі ўрад сваёй краіны нагадаць беларускім уладам пра іхныя абавязкі ў галіне дэмакратыі, перадае БелаПАН.

У сумеснай заяве «Беларусь: у найвышэйшай ступені сымбалічны працэс» падкрэсьліваецца, што Андрэева і Чульцова, абвінавачаныя ўва ўдзеле ў маніфэстацыі і парушэньні працы транспарту, усяго толькі асьвятлялі акцыю пратэсту, а цяпер «падзяляюць сумны лёс яшчэ дзевяці журналістаў».
Прафсаюзы заклікалі да «мабілізацыі эўрапейскіх журналістаў», а сваіх калег-суайчыньнікаў — як мага шырэй асьвятліць працэс над Андрэевай і Чульцовай.
Зварот падпісалі
- 
SNJ — Нацыянальны прафсаюз журналістаў. 
- 
SNJ-CGT — Нацыянальны прафсаюз журналістаў, афіляваны з найбуйнейшым францускім прафэсійным абʼяднаньнем Усеагульная канфэдэрацыя працы. 
- 
CFDT journalistes — журналісты, якія ўваходзяць у Францускую дэмакратычную канфэдэрацыю працы. 
Раней вызваліць журналістак Андрэеву і Чульцову заклікалі
- 
ЗША, 
- 
Міжнародная фэдэрацыя журналістаў, 
- 
Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў, 
- 
Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў, 
- 
Нямецкі саюз журналістаў, 
- 
Беларуская фэдэрацыя журналістаў 
- 
і іншыя. 
Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову затрымалі 15 лістапада ў адным з дамоў на «плошчы Пераменаў», калі яны вялі жывую трансьляцыю разгону мітынгу ў памяць аб загінулым Раману Бандарэнку. Ім пагражае да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня.
Працэс над імі пачнецца 9 лютага а 10‑й гадзіне ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску.
 @bajmedia
                        @bajmedia