• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Бабруйску распачала працу школа медыяпісьменнасці для падлеткаў Media IQ

    Аналагічныя праекты неўзабавае адкрыюцца таксама ў Гродне і Мінску. Кіраўніца бабруйскай школы – сябра ГА “БАЖ” Наталля Халанская.

    kiraunica_babruyskay_shkoly_natallya_halanskaya.jpg

    Школа “Media IQ” – гэта навучальны курс для старшакласнікаў, падчас якога яны будуць вучыцца рабіць свой медыяпрадукт. Акрамя таго, важная частка Школы накіраваная на падвышэнне медыяпісьменнасці. Падлеткаў навучаць адрозніваць варты даверу кантэнт ад фэйкаў, рабіць фактчэкінг. Таксама будуць размовы пра этычныя стандарты, аўтарскія правы, прапаганду, маніпуляцыі ў медыях і сацыяльных сетках.

    Праект “Media_IQ” рэалізуецца сумесна з “Прэс-клубам” у партнёрстве з “Цэнтрам дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна) і тайм-клубам “1387” (Бабруйск). Падтрымку аказваюць Міжнародная некамерцыйная арганізацыя Pact і Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці USAID.

    Навучальная праграма заснаваная на ўкраінскім падручніку “Медыядрайвер”, які быў перакладзены і адаптаваны адмыслова для Школы.

    Першы занятак Школы ў Бабруйску ўжо прайшоў. Агулам іх будзе 21.

    “Мы будзем размаўляць з падлеткамі пра медыяпісьменнасць, – распавяла кіраўніца школы і гаспадыня тайм-клуба “1387” у Бабруйску Наталля Халанская. – Дзеці ўвогуле ведаюць гэты кантэнт, шмат яго спажываюць, але, як правіла, не арыентуюцца, як выбраць вартую даверу інфармацыю, як самастойна стварыць нейкі цікавы від кантэнту, давяраць ці не давяраць, ці захоўваць аўтарскае права, памятаць пра гендэрныя нюансы медыяў, пазбавіцца ад стэрэатыпаў”.

    Ідэя Школы блізкая Наталлі асабіста, бо яна сама – маці.

    “Я лічу, што падлеткам гэта трэба адразу даваць, а не потым змагацца са стэрэатыпамі ў медыях. Давайце размаўляць з падлеткамі пра гэта ўжо зараз”, –кажа кіраўніца бабруйскай школы медыяпісьменнасці.

    Наталля Халанская распавяла, што група навучэнцаў сабралася цікавая і матываваная. Паводле анкет, шмат хто хоча паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Ёсць тыя, якія хочуць быць блогерамі, стрымерамі.

    “Але ім няма дзе гэтаму павучыцца, – заўважае Наталля. – Так, ёсць шмат відэаўрокаў, як зладзіць стрым і г. д. Але пры гэтым мала дзе можна пачытаць ці паслухаць, як правільна падыйсці да выбару інфармацыі, якую інфармацыю трансляваць, пра правілы камунікацыі з аўдыторыяй, этычныя нормы. Ўсё гэта будзе ў нашай праграме”.

    Падчас навучання будзе шмат практычных заняткаў, візіты ў мясцовыя рэдакцыі. Выкладаць будуць у асноўным мясцовыя адмыслоўцы.

    “Для мяне гэта быў выклік, – дзеліцца Наталля Халанская. – Канешне, мы можам прывезці настаўнікаў знекуль. Але хочацца, каб гэтыя адмыслоўцы былі мясцовымі, каб некалі мы маглі праводзіць асобныя сустрэчы, калі асабліва зацікавіць нейкая тэма. І мы знайшлі ў Бабруйску сапраўдных спецыялістаў, якія робяць падкасты, стрымы і гэтак далей”.

    Важным нюансам Школы будзе ментарства. То бок навучэнцы змогуць выбраць сабе ментара сярод выкладчыкаў і распрацоўваць разам з імі аўтарскі прадукт.

    Напрыканцы курсу ўдзельнікі ўсіх школ збяруцца ў Мінску. Будзе конкурс выніковых прац – гатовых медыяпрадуктаў (відэаролік на youtube ці цэлы канал, старонка ў сацсетках, матэрыял у нейкім гарадскім СМІ і інш.).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці