У Бабруйску затрымалі журналіста і праваабаронцу Сяржука Лацінскага
8 верасня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сяржука Лацінскага затрымала транспартная мiлiцыя, завезлi ва Упраўленне ўнутраных спраў, а адтуль — у IЧУ.
Сяржук мусіць адбыць 7 сутак, якiя у яго засталiся пасля затрымання 19 чэрвеня 2020 года на пiкеце салiдарнасцi.
Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска пастанавіў, што Сяржук Лацінскі — журналіст і назіральнік БХК, сваёй прысутнасцю на акцыі “жывы ланцуг” 19 чэрвеня парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
Тады ён быў пакараны за парушэнне арт. 23.34 КаАП 10 суткамі арышта, але адбыў толькі трое, бо захварэў.
Цяпер Сяржука затрымалі, каб ён адбыў увесь тэрмін арышту.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Агнешка Рамашэўская-Гузы падала іск супраць TVP
04.04.2024
Дзяніс Івашын адзначае за кратамі сваё 45-годдзе
06.06.2024
Мининформ потребовал изъять из продажи печатные издания, наносящие вред национальным интересам
13.11.2024
Вольга Івашына: «Ад Дзяніса няма лістоў 18 дзён. Але мы чакаем!»
01.11.2024