• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Барысаве адбыўся справаздачна-выбарчы сход мясцовай суполкі ГА «БАЖ»

    21 сакавіка сябры барысаўскай суполкі ГА "БАЖ" сабраліся, каб абмеркаваць вынікі сваёй дзейнасці і абраць дэлегатаў на з’езд арганізацыі.

    Была заслуханая справаздача старшыні суполкі Аляксандра Зянкова па выніках працы за мінулы перыяд. Сябры суполкі ацанілі дзейнасць як здавальняючую. Журналісты абмеркавалі планы на бліжэйшую будучыню і абралі двух дэлегатаў на з’езд ГА «БАЖ».

    Дэлегатамі абралі Аляксандра Зянкова і Алега Мацкевіча.

    Нагадаем, што з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў запланаваны на 20 красавіка. На з’ездзе дэлегаты зацвердзяць стратэгію развіцця, абяруць кіраўніцтва, Камісію па этыцы і іншыя структурныя органы аб’яднання.

    Стаць дэлегатам з’езду і, адпаведна, галасаваць за рашэнні, якія будуць там прымацца, можа любы сябра арганізацыі праз удзел у сходзе суполкі ў сваім горадзе ці рэдакцыі.

    Падрабязней пра механізм і квоты вылучэння дэлегатаў – тут.

    У Мінску сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд пройдзе ў офісе ГА «БАЖ» 27 сакавіка а 18 гадзіне. Запрашаем сябраў ГА «БАЖ» прыняць у ім удзел.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці