• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусь прыйшоў чарговы расійскі тэлеканал. На гэты раз — дзіцячы

    ZALA — інтэрактыўнае тэлебачанне ад Белтэлекаму — паведаміла пра пашырэнне дзіцячага кантэнта. З 4 лістапада беларускім спажыўцам прапануюць у тэставым рэжыме новы міжнародны тэлеканал «Умка», які запусціла расійская дзяржаўная кінастудыя «Союзмультфильм» у кааперацыі з падшэфным тэлеканалам «Мультиландия».

    У Беларусь прыйшоў чарговы расійскі тэлеканал

    ZALA пазіцыянуе «Умку» як дзіцячы анімацыйны тэлеканал для сямейнага прагляду. У эфіры будуць паказваць класічныя мультфільмы і новыя гісторыі ад студыі «Союзмультфильм» суседняй дзяржавы.

    Як паведамляюць расійскія заснавальнікі праекта, першай краінай, дзе пачалося вяшчанне міжнароднага канала, стала Беларусь.

    «Запуск «Умкі» — гэта стратэгічны крок па выхадзе на міжнародны рынак. Мы прапануем не проста трансляцыю мультфільмаў, а гатовае адукацыйна-забаўляльнае рашэнне, і асабліва ганарымся тым, што пачынаем гэты праект у партнёрстве з нашымі калегамі з Рэспублікі Беларусь — краіне з блізкімі нам інтарэсамі і культурнымі каштоўнасцямі», — пракаментавала дырэктар тэлеканалаў «Мультиландия» і «Умка» Марыя Дварадкіна.

    Ключавой канкурэнтнай перавагай праекта расіяне лічаць тое, што ўсе мультфільмы будуць суправаджацца субтытрамі на мове краіны паказу. Цікава, ці з’явіцца беларускі падрадовік у нашай краіне. 

    Цікава, што нягледзяцы на палітычныя абставіны, расійскія заснавальнікі будуюць грандыёзныя планы па прасоўванні канала: яны збіраюцца пашырыць вяшчанняе «Умкі» на краіны СНД, Блізкі Усход, Лацінскую Амерыку і гэтак далей.

    Нагадаем, на дадзены момант у Беларусі дзейнічае 18 дзіцячых тэлеканалаў, 17 з якіх расійскія, але ніводнага — беларускага. Міністр інфармацыі Марат Маркаў зазначаў, што хацелася б «выхоўваць сваіх дзяцей на ўласных каштоўнасцях», аднак падкрэсліваў: няма ілюзій, «што канал будзе цікавым для рэкламадаўцаў, а значыць — гэта выключна сацыяльны і вельмі затратны праект».

    Аднак 6 лістапада намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Аляксандр Госцеў заявіў, што ў краіне з’явіцца свой дзіцячы тэлеканал, які будзе паказваць выключна анімацыю. Праўда, тут жа дадаў, што ў яго ўстановы зараз не хапае кантэнту беларускай вытворчасці. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці