• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі на шоперы надрукавалі карту славутасцяў, якую распрацоўваў Hrodna.life

    Карту славутасцяў Гродна, канцэпцыяй і распрацоўкай якой займаўся партал Hrodna.life і якую прэзентавалі ў 2018 годзе, надрукавалі на шоперы. Аднак без згоды аўтаркі ілюстрацыі.

    У Гродне на шоперы надрукавалі карту славутасцяў, якую распрацоўваў Hrodna.life

    Прэзентацыя карты ў 2018 годзе. Фота: TUT.BY

    Гродзенская дызайнерка Вольга Новік апублікавала фатаграфію сумкі ў сябе ў Insta­gram. Яна адзначыла, што вытворца выкарыстаў малюнак без яе дазволу.
    «Класна, што мая праца не губляе актуальнасці праз 8 год. Але камуніздзіць чужую працу і зарабляць на ёй — зусім не класна», — напісала яна ў сацсетках.

    У Гродне на шоперы надрукавалі карту славутасцяў, якую распрацоўваў Hrodna.life

    Скрын з Insta­gram Вольгі Новік

    Шопер з картай прадаецца ў краме «Беларускі лён» ў мікрараёне Фарты. Згодна з этыкеткай, сумку вырабіла фабрыка «Брионика» з Мастоў. Яна з 2020 года займаецца вытворчасцю вырабаў з нятканых матэрыялаў.

    У Гродне на шоперы надрукавалі карту славутасцяў, якую распрацоўваў Hrodna.life

    Карта, зробленая для праекта Hrodna.life

    Кампанія пазіцыянуе свае шоперы як экалагічную замену пластыкавым пакетам і прапануе іх вытворчым кампаніям і гандлёвым сеткам з магчымасцю нанясення розных малюнкаў.

    Карта-трансформер, надрукаваная ў 2018 годзе, была выдадзена на чатырох мовах — беларускай, рускай, польскай і англійскай. Яе асаблівасцю было тое, што ў складзеным выглядзе яна ператваралася ў мініяцюрную копію палаца Сапегаў. Мініяцюра заснавана на гравюры XVII стагоддзя. Стваральнікі буклета казалі, што гэта іх першы падобны вопыт. Таму і часу на распрацоўку карты спатрэбілася шмат.

    Выпуск турыстычнага трансформера падтрымалі мясцовыя прадпрымальнікі, тыраж склаў 4000 асобнікаў. Яна распаўсюджвалася бясплатна праз турысцка-інфармацыйны цэнтр Гродна, а таксама ў кафэ і іншых папулярных месцах сярод турыстаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці