• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі пачнуць вяшчанне яшчэ некалькі ўкраінскіх тэлеканалаў

    Чатыры ўкраінскія тэлеканалы пачнуць транслявацца ў Беларусі ў найбліжэйшы час, акрамя канала «UATV», які ўжо атрымаў афіцыйны дазвол на трансляцыю, паведамляе interfax.by.

    Афіцыйны дазвол на трансляцыю «UATV» дзейнічае ў Беларусі з 24 студзеня бягучага года.

    «На сёння яшчэ дакладна адзін украінскі канал атрымаў дазвол на вяшчанне ў Беларусі — гэта тэлеканал «Film.ua Dra­ma» і ў студзені ён ужо пачаў распаўсюджвацца. І ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі на сёння знаходзяцца на разглядзе яшчэ два тэлеканалы кампаніі «Star Cin­e­ma» і «Star Media». У перспектыве на найбліжэйшы час тэлеканал «World» украінскі. Але гэта ўсё каналы не інфармацыйныя, не дзяржаўныя — яны нішавыя» — паведаміла генеральны дырэктар «UATV» Людміла Беразоўская ў інтэрв’ю журналістам у рамках прэзентацыі тэлеканала, якая прайшла ў пасольстве Украіны ў Беларусі 15 сакавіка.

    Па словах дырэктара афіцыйнага дыстрыб’ютара тэлеканала «UATV» у Беларусі ТАА «Навігатар ТБ» Вадзіма Ціхановіча, акрамя названых, яшчэ два ўкраінскія тэлеканалы падалі заяву на дазвол трансляцыі ў Міністэрства інфармацыі Беларусі. «Яшчэ два каналы падаліся літаральна ўчора — гэта «1+1 Inter­na­tion­al» і «Квартал 95», — распавёў ён журналістам.

    Зараз «Навігатар ТБ» склаў каля 20 дагавораў аб вяшчанні «UATV» з беларускімі аператарамі кабельных сетак; у дзесяці з іх прагляд ужо даступны. Траціна аператараў вяшчае ў Мінскай вобласці, астатнія — у Гомельскай і Брэсцкай. У найбліжэйшы час плануецца падключэнне да іншых беларускіх аператараў кабельных сетак.

    Усяго ў Беларусі дзейнічае каля 150 кабельных тэлеаператараў. Найбуйнейшымі з’яўляюцца «МТІС», «Вэлком» і «Космас Тэлекам», аднак яны пакуль што не ўключылі ўкраінскі тэлеканал.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці