У Беларусі прыпынілі працу дарадцы па правах чалавека офіса Вярхоўнага камісара ААН
Беларускія ўлады прыпынілі працу офіса Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на слова Вярхоўнага камісара ААН Мішэль Бачэлет.
Мішэль Бачэлет адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца.
«Я шкадую, што ўрад вырашыў спыніць прысутнасць у Мінску нашага старэйшага дарадцы па правах чалавека, які забяспечваў важную кропку ўдзелу і магчымасць для супрацоўніцтва», — сказала дыпламат.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў