• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навіны Галівуда і індыйскае кіно: у Беларусі з’явіліся два новыя тэлеканалы

    У Беларусі пачалі тэставае вяшчанне два новыя тэлеканалы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белтэлекама».

    каналы з фільмамі ў Беларусі

    Фота: Atlantic Ambi­ence / pexels.com

    Новыя тэлеканалы даступныя ў пашыраным і базавым пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТВ» SMART ZALA.

    На 43‑й кнопцы працуе канал Bol­ly­wood HD. Гледачам прапануюць паглядзець сучасныя індыйскія фільмы. Прычым вяшчанне арганізавана кругласутачна.

    на 46‑й кнопцы з’явіўся канал Hol­ly­wood. Там можна ўбачыць класічныя рэйтынгавыя кінафільмы амерыканскіх кінастудый. Акрамя таго, пакажуць дакументальныя фільмы пра акцёраў і апошнія навіны Галівуду.

    Нагадаем, з 4 лістапада ў Беларусі пачаў вяшчанне расійскі тэлеканал для дзяцей «Умка», які транслюе кантэнт расійскай дзяржаўнай кінастудыі «Союзмультфильм».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці