У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да «Жывога Часопіса»
14 кастрычніка 2024
Карыстальнікі «Жывога Часопіса», якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, скардзяцца ў сацсетках на недаступнасць інтэрнэт-сэрвісу.
Як высветліў “Позірк”, сайт “ЖЧ” (livejournal.com) сапраўды недаступны ў Беларусі пры спробе ўваходу без выкарыстання VPN.
Прычыны невядомыя. Міністэрства інфармацыі і іншыя дзяржорганы не паведамлялі аб абмежаванні доступу да “ЖЧ”.
Раней праблемы з доступам к “ЖЧ” назіраліся амаль паўтара дзясяткі год таму, падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2010‑м.
“Жывы Часопіс” — інтэрнэт-платформа для вядзення карыстальніцкіх блогаў, дае магчымасць публікаваць свае і каментаваць чужыя допісы, весці калектыўныя блогі, дадаваць у сябры іншых карыстальнікаў, чытаць іх запісы і інш.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia