• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У доме віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай правялі ператрус

    Алена Янушкоўская ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў замежжы, але міліцыянты з’явіліся ў яе хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна, дзе зараз жыве прыёмная дачка блогеркі з двума дзецьмі.

    Як распавяла прыёмная дачка Святлана, міліцыянты шукалі незарэгістраваную сімволіку ды распытвалі, ці вярталася Алена Янушкоўская дахаты і ці не збіраецца зрабіць гэта найбліжэйшым часам. Пра тое самае міліцыянты распытвалі і суседзяў-аднавяскоўцаў, а прыёмнай дачцэ патлумачылі, што ператрус робяць, бо маці “нешта не тое размясціла ў інтэрнэце”.

    Алена Янушкоўская мусіла пакінуць Беларусь праз судовы пераслед і пакаранні адміністрацыйнымі арыштамі нібыта за ўдзел у мінулагодніх пратэстах. Блогерка рабіла з іх стрымы і размяшчала на сваім відэаканале  “Настоящая Беларусь“. Адзін з апошніх відэаролікаў і стаў непасрэднай прычынай ператрусу, мяркуе Алена:

    — Мой відэаролік “Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком” трапіў у пералік так званых “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. Ініцыявала гэта ўсё пракуратура Расонскага раёна. Ксёндз Вячаслаў Барок служыў у Расонскам касцёле і таксама з’ехаў з Беларусі, бо яго вінавацілі ў “экстрэмісцкіх” выказваннях у ягоным відэаблогу.

    “Малітва за Беларусь” — гэта цыкл акцый, якія праводзяць у Варшаве беларусы, што былі вымушаныя з’ехаць у Польшчу. Алена Янушкоўская дапамагае ў арганізацыі гэтых сустрэч і вядзе з іх наўпроставыя трансляцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці