• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Глыбокім зноў судзілі журналіста-фрылансера за прафесійную дзейнасць

    Суддзя Глыбоцкага раённага суда Андрэй Тарасевіч аштрафаваў журналіста  Змітра Лупача на 35 базавых велічыняў, што складае амаль 900 беларускіх рублёў.

    Гэтым разам падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў сюжэт на спадарожнікавым тэлеканале “Белсат” пад назвай “На Віцебшчыне паставілі помнік камсамолу”. Журналіста абвінавацілі ў парушэнні артыкула 35 “Закона аб СМІ” (праца на замежны сродак інфармацыі без акрэдытацыі пры беларускім МЗС) і прыцягнулі да адказнасці па частцы 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністратцыйных правапарушэннях — за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

    Па словах журналіста, ніякага спадзёву наконт апраўдальнага рашэння па выніках судовага слухання ў яго не было, бо тэма сюжэта значная для чыноўнікаў.

    Рабіць фотаздымкі ў ходзе слухання суддзя Тарасевіч забараніў. На прапанову журналіста ў Міжнародны дзень роднай мовы весці судовы працэс па-беларуску, суддзя адказаў, што Лупач можа гаварыць на беларускай мове, а сам, спаслаўшыся на дзяржаўнае двухмоўе, гаварыў па-руску.

    У якасці сведкі  на судзе прысутнічала Святлана Палідавец, якая працуе настаўніцай у адной са школ горада. Яна зазначыла: пасля наведвання міліцыі зразумела, што размаўляць з журналістамі нельга, і больш нікому ніякіх інтэрв’ю даваць не будзе.

    Перад судовым пасяджэннем Зміцер Лупач перадаў у Глыбоцкі суд арыгінал квітанцыі аб аплаце папярэдняга штрафу. Дакумент гэтым разам павялічанага памеру: 1.8 х 1.6 метра. “Бо,  – кажа журналіст, – часам у судзе не могуць адсачыць, ці заплаціў я штраф, і перадаюць паперы судовым выканаўцам”.  

    – Думаю, што праверыць гэта нескладана, але яны прызвычаіліся, каб я сам прыносіў квітанцыю,сплаціўшы вялікі штраф. То бок ідзі вешацца і вазьмі з дому сваю вяроўку. А вось суд позву мне не дасылае, спасылаецца на ХХI стагоддзе і век інтэрнэту, маўляў, можна паведамляць любымі сродкамі сувязі.  Міліцыя хоць праз Viber шле сфатаграфаваную позву.

    Чаму тады працаўнікі суда ў век інтэрнэту не могуць спраўдзіць, ці заплаціў я штраф? Мінулым разам я прыносіў больш за 130 квітанцый аб аплаце штрафу, а зараз вырашыў прынесці вось такі вялікі дакумент, каб ужо дакладна ўбачылі”, — тлумачыць Зміцер Лупач.

    Гэта першы суд над Змітром Лупачам у 2019 годзе. Летась журналіст-фрылансер па артыкуле 22.9 КаАП прыцягваўся да адказнасці дзевяць разоў. Агулам ён сплаціў штрафаў на суму 4 802 беларускія рублі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці