• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне паказваюць выставу, якую трэба глядзець у стане гіпнозу

    Фатограф Наталля Салама прадставіла ў гродзенскай галерэі “У майстра” незвычайную выставу: для прагляду твораў наведнікаў  уводзяць у гіпнатычны транс.

    — Людзі звычайна спачатку падыходзяць да арт-аб’ектаў, а эмоцыі ўзнікаюць пасля. Мы вырашылі пайсці іншым шляхам: найперш прапануем паспрабаваць нестандартны псіхалагічны стан, і ўжо ў гэтым стане людзі знаёмяцца з творамі Наталлі Салама, — распавёў ідэйны надхняльнік і піяр-мэнеджар выставы Міхаіл Ліс.

    На выставе прадстаўлена каля дзесяці работ.

    — Мне важна асэнсоўваць сябе часткай сусвету. Аднойчы падчас прагулки па лесе прыйшла ідэя раскрыць сувязь паміж чалавекам і прыродай праз сумяшчэнне вобразаў, — патлумачыла Наталля Салама.

    Цягам бліжэйшых двух дзён на прагляд выставы запісалася больш за 100 гродзенцаў, якія пад наглядам доктара псіхатэрапеўта будуць уведзены ў транс. Паглядзець гэтую незвычайную выставу можна ў Гродне да 10 ліпеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці