• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне распачалася выстава World Press Photo – 2018 ШМАТ ФОТА

    Лепшыя здымкі за 2017 год міжнароднага конкурсу World Press Photo можна пабачыць на вялікай фотавыставе ў Гродне, якая адчынілася 3 траўня ў Сусветны Дзень свабоды прэсы ў гандлёвым цэнтры «Old City». Выстава паказвае розныя бакі жыцці з усіх куткоў планеты.

    World Press Photo

    Пра адметнасць экcпазіцыі распавядае каардынатар World Press Pho­to ў Беларусі Настасся Ранько:

    — Культурна-адукацыйная прастора “ЦЭХ” прывозіць гэтую выставу ў Беларусь трэці раз, аднак сёлета Гродна стала першым рэгіёнам Беларусі, дзе будзе паказана экспазіцыя. Даволі складана было прывесці гэтую выставу ў рэгіёны, і мы знайшлі вельмі моцную каманду «Old City» і гродзенскіх валанцёраў, якія дапамаглі нам. Выстава будзе адкрытая для наведнікаў да 17 траўня. 

    Кіраўніца гродзенскай суполкі ГА “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Вольга Корсун лічыць гэтую выставу вялікай падзеяй для журналісцкай супольнасці:

    — Даволі сімвалічна, што выстава такога высокага міжнароднага ўзроўню адкрылася ў Гродне ў Сусветны дзень свабоды прэсы. Тым больш, гродзенцы першымі пабачаць вынікі працы міжнароднага конкурсу сусветнай фатаграфіі. Мастацкі ўзровень прац журналістаў, здымкі якіх паказаныя на выставе, вельмі высокі і гэта робіць выставу адметнай.

    World Press Photo

    Фотажурналіст, прызёр міжнародных фотаконкурсаў і сябра ГА “БАЖ” Аляксандр Саенка лічыць выставу знакавай для жыхароў Гродна:

    — Гледачам і звычайным фатографам трэба павучыцца ў майстроў, як здымае сусветная прэса. Тут можна ўбачыць абсалютна ўсе бакі фотажурналістыкі: паказаныя прырода, войны і сацыяльнае жыццё. Мне асабіста на гэтай выставе спадабаліся здымкі з гарачых кропак – як адбываліся гэтыя здымкі, эмоцыі.

    Куратар і менеджар выставы І Вэнь Ся (Yi Wen Hsia) правяла для ўсіх жадаючых імправізаваную экскурсію і падрабязна распавяла пра здымкі, якія прывезлі ў Гродна.

    — Працы майстроў сусветнай фатаграфіі можна будзе пабачыць ў Гродне да 17 траўня, пасля экспазіцыя пераедзе ў Мінск, дзе будзе дэманстравацца ў прасторы “Корпус”.

    World Press Photo

    World Press Photo

    World Press Photo

    World Press Photo

    World Press Photo

    World Press Photo

    World Press Photo

    World Press Photo

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці