• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне — “Шчырая фатаграфія” Аляксандры Зензінай ШМАТ ФОТА

    У гродзенскім “Цэнтры гарадскога жыцця” адкрылася выстава „Шчырая фатаграфія” маладой фотамастачкі Аляксандры Зензінай. На здымках – людзі, партрэты жывёлаў і адносіны між людзьмі.

    Для аўтаркі адкрыццё фотавыставы было сюрпрызам, бо выставу падрыхтавалі калегі па прафесіі, гродзенскія фатографы. Аляксандру Зензіну запрасілі ў Цэнтр гарадскога жыцця сяброўкі, і яна нават не ведала, што там будуць яе працы.

    Аляксандра, якая большасць свайго часу аддае валанцёрскай працы з дзеткамі, была вельмі здзіўленая падборцы здымкаў.

    — Я вельмі ўдзячная сваім сябрам, што яны сабралі гэтыя працы. І працы даволі вартыя, каб іх павесіць ў самым цэнтры Гародні, тут у “Крызе”, — кажа Аляксандра.

    Ілля Гелей, прызёр розных фотаконкурсаў і фотавыставаў і адзін з самых вядомых гродзенскіх фатографаў, зазначае, што для яго было гонарам дапамагаць у зборы здымкаў для гэтай выставы:

    — Праца над выставай адбывалася цягам апошняга месяца. Аляксандра — чалавек вельмі сціплы, мы чакалі, што яна сама зробіць сваю першую фотавыставу. Але відаць, каб мы не папрасілі сабраць здымкі тых людзей, якіх яна фатаграфавала і людзі не прынеслі іх у галерэю – гэтай выставы не было б. Людзі далі нам па некалькі здымкаў і менавіта з іх і склалася гэтая экспазіцыя.

    Выстава Аляксандры Зензінай будзе працаваць у Гродне да 3 снежня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці