• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне выканкам хоча публікаваць інфармацыю ў СМІ. Пад умовы конкурсу трапляе толькі адна газета

    Гродзенскі гарвыканкам шукае, у якой бы газеце публікаваць інфармацыю «аб стане спраў» у Гродне. Гэта медыя атрымае дадатковыя 120 000 рублёў з гарадскога бюджэту.

    У Гродне выканкам хоча публікаваць інфармацыю ў СМІ

    Гродзенскі гарвыканкам. Фота: iStock

    Рабіць публікацыі трэба ўвесь год з 23 лютага па 31 снежня.

    Медыя павінна выходзіць не менш разы ў тыдзень, яго наклад – не менш за 15 000 асобнікаў. Фармат ліста А3. Павінны быць у тым ліку каляровыя паласы. А таксама — аўтарская падача матэрыялу і якасныя фота. Газета павінна распаўсюджвацца праз пошту і ў крамах.

    Мяркуючы па тыражу, падыходзіць пад апісанне толькі “Гродзенская праўда”.

    Да публікацыі плануецца інфармацыя:

    • аб значных падзеях у сацыяльна-эканамічным, культурны, спартыўным і грамадскым жыцці Гродна,
    • аб дзейнасці выканкамаў і адміністрацый, аб’яднанняў і партый,
    • новыя законы,
    • маладзёжнай палітыцы.

    А таксама — афіцыйныя віншаванні, матэрыялы пра ветэранаў працы, перадавікоў вытворчасці, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў і інш.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці