• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне — выстава кіраўніка маскоўскага фотаклуба “Студыя 110” Дзмітрыя Давыдава

    Фотаздымкі кіраўніка маскоўскага фотаклуба “Студыя 110” Дзмітрыя Давыдава можна ўбачыць на яго персанальнай выставе ў гродзенскай выставачнай зале. Выстава адкрылася ў Гродне першага жніўня. На фотаздымках — закінутыя будынкі і цэрквы Расіі, касцюмы розных народаў, людзі і пейзажы.

    Пра працы, прадстаўленыя на выставе, распавядае арганізатар экспазіцыі, кіраўнік заслужанага творчага калектыва фотаклуб “Гродна” Аляксандр Ласмінскі:

    — Упершыню ў гэтым годзе мы прадстаўляем экспазіцыю маскоўскага фотаклуба “Студыя 110”, з якім гродзенцы сябруюць больш за 15 год. Плён ад гэтага сяброўства ў тым, што мы вучымся ў масквічоў, а яны ў нас сучасным прыёмам фотамастацтва. Цяпер у Гродне прадстаўленыя працы Дзмітрыя Давыдава — мастацкага кіраўніка “Студыі 110”, вядомага ў Маскве выкладчыка мастацтва фатаграфіі. Ён паспяхова выкладае і фатаграфію, і дызайн у некальніх навучальных установах Масквы. Ён рознапланавы фотамастак, які спрабуе сябе ў розных жанрах.

    Якія жанры гэтага фотамайстра прадстаўленыя на выставе і што цікавага наш беларускі фатограф можа “ўзяць” ад гэтага чалавека?

    Кожны фатограф здымае, што ён бачыць. А вось форма і нейкія прыёмы і афармленне і кампазіцыйнае рашэнне здымкаў – гэта ўсё падказвае выстава любога майстра.

    Дзмітрый Давыдаў — матэматык па адукацыі, але фатаграфія так захапіла, што стаў займацца толькі ёю. Працаваў фатографам на некальніх вядомых здымачных пляцоўках “Масфільма”, а таксама ўдзельнічаў у некальніх цікавых праектах. Напрыклад, быў у экспедыцыі ЮНЭСКА “Шоўкавы шлях”, потым рабіў праект 100-годдзе рускай ілюстраванай паштоўкі. Таксама ён вядомы як аўтар культурніцкага праекта “Руская Амерыка”.

    На выставе прадстаўлена амаль паўсотні працаў, яна будзе працаваць для ўсіх гродзенцаў і гасцей горада да 15 жніўня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці