У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўнеслі Instagram «Берасцейскай вясны»
22 ліпеня Міністэрства інфармацыі Беларусі зноў папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Суд Першамайскага раёна Мінска сваім рашэннем ад 17 ліпеня 2025 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку «brest.viasna» ў сацсетцы Instagram (ідэнтыфікатар instagram.com/brest.viasna?igsh=dW41azFxdjBkaGVh). Акаўнт мае ўсяго 68 падпісчыкаў, апошняя публікацыя ў ім была зробленая ў красавіку 2024 года.
Гэта чарговы рэсурс брэсцкіх праваабаронцаў, уключаны ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма. У сакавіку 2023 года ў яго дадалі сайт «Берасцейская вясна» (brestspring.org), у кастрычніку —Telegram-канал «Вясна | Брэст» (ідэнтыфікатар t.me/viasna_brest).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў