У ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае» новы вядучы
Хто прыйшоў замест Рыгора Астапені?

Вядучая Яўгенія Сугак. Скрыншот: chasiki_ / YouTube
Ютуб-перадачу «Гадзіннічак цікае» стваралі журналістка Яўгенія Сугак, палітычны аналітык Арцём Шрайбман і заснавальнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня. У эфірах яны абмяркоўвалі бягучыя падзеі. У чэрвені Астапеня паведаміў, што пакідае праект.
Цяпер стала вядома, хто будзе новым пастаянным вядучым замест яго. Гэта эканаміст Леў Львоўскі, акадэмічны дырэктар Beroc.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў