• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яшчэ адна рэдакцыя пацярпела: у Кіеве пашкоджаны офіс «Радыё Свабоды»

    У частцы памяшканняў кіеўскага бюро «Радыё Свабоды» праз расійскі ракетны ўдар выбітыя шыбы, пашкоджаная тэхніка. Як паведамляе Украінская служба «Радыё Свабода», пацярпелых няма.

    у Кіеве пашкоджаны офіс «Радыё Свабоды»

    Кіеўскае бюро «Радыё Свабода» пасля расійскага абстрэлу. 28 жніўня 2025 года. Фота: RFE/RL

    Удары Расіі па Кіеве прыйшліся і па іншых рэдакцыях і офісах, у тым ліку дыпляматычных прадстаўніцтвах.

    Дзякуючы камэрам відэаназіраньня ўдалося высьветліць, што непадалёк ад рэдакцыі дзьве ракеты пацэлілі ў цывільны будынак на вуліцы Жылянскай.

    у Кіеве пашкоджаны офіс «Радыё Свабоды»

    Кіеўскае бюро «Радыё Свабода» пасля расійскага абстрэлу. 28 жніўня 2025 года. Фота: RFE/RL

    «Нягледзячы на пашкоджаньні офісу Радыё Свабода, нам пашанцавала, што ніхто з нашых супрацоўнікаў не пацярпеў. Будзьце ўпэўненыя, нашы журналісты працягнуць сваю жыцьцёва важную працу. Мы спачуваем сем’ям загінулых і параненых у гэтых нападах, а таксама ўкраінскім ратаўнікам», — заявіў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стывэн Капус.

    у Кіеве пашкоджаны офіс «Радыё Свабоды»

    Момант расійскага ракетнага ўдару непадалёк кіеўскага бюро «Радыё Свабода», зняты камэрай відэаназірання

    Зазналі пашкоджаньняў і разбурэньняў іншыя сядзібы і рэдакцыі. У прыватнасьці, у часе начных абстрэлаў 28 жніўня пацярпела рэдакцыя выданьня «Українська правда». Пашкоджаньні нанесеныя бізнэс-цэнтру, дзе месьціцца рэдакцыя. Журналісты заявілі, што «працуюць у штатным рэжыме».

    У Кіеве офіс «Украінскай праўды» пацярпеў ад расійскай ракеты

    Акрамя таго, расейскім ударам пашкоджаны дом, у якім месьціцца прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ва Ўкраіне. Факт абстрэлу пацьвердзіў міністар замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга. Ён назваў гэта грубым парушэньнем Венскай канвэнцыі. Расейская атака паставіла пад удар бясьпеку дыпляматаў.

    Украінскі МЗС чакае жорсткай рэакцыі на падобныя дзеяньні Расеі.

    Удары па Кіеве асудзіў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, адзначыўшы, што ягоныя думкі з усімі, хто пацярпеў у час удараў. Ён заявіў, што расейскімі абстрэламі пашкоджаны будынак брытанскага консульства ў Кіеве.

    Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што Расея працягвае бесчалавечныя абстрэлы цывільнай інфраструктуры Ўкраіны. Яна заклікала Расею сесьці за стол перамоваў і дамаўляцца пра мір, а не працягваць атакі на цывільных. Яна дадала, што пры абстрэле місіі Эўразьвязу ў Кіеве ніхто не пацярпеў, штат місіі ў бясьпецы.

    Апошнія ўдары Расеі па Ўкраіне асудзілі таксама Эманюэль Макрон, Мая Санду, іншыя эўрапейскія лідэры.

    У Кіеве ў выніку абстрэлаў за ноч загінулі прынамсі 15 чалавек, а 45 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці