У Малдове аштрафавалі тэлеканалы за рэтрансляцыю праграм «Беларусь 24»
У Малдове аштрафавалі два тэлеканалы за рэтрансляцыю праграм «Беларусь 24». Гэта — Oguzsatlink і ILK Halk Televizionu, якія існуюць у Гагаузскай аўтаноміі, піша «Еўрарадыё».
З гэтай нагоды Міністэрства інфармацыі Беларусі «выказвае абурэнне рашэннем Савета па тэлерадыёвяшчанні Рэспублікі Малдова». Яго называюць «чарговым недружалюбным жэстам у дачыненні да беларускіх медыя», а таксама «жаданнем афіцыйных уладаў Малдовы пазбавіць грамадзян сваёй краіны доступу да любой альтэрнатыўнай інфармацыі».
Да паведамлення Мінінфарма РБ не было вядома, што згаданыя кампаніі аштрафавалі за праграмы тэлеканала «Беларусь 24». У СМІ Малдовы згадваліся расійскія тэлеканалы. Як бачым, у Кішынёве не бачаць розніцы паміж прапагандай Масквы і Мінска.
Чытайце яшчэ:
«Я адрозніваю, дзе прапаганда, а дзе праўда. Тады мне варта паступаць на журфак БДУ?» На складанае пытанне адказвае Глафіра Жук
«Любое чувство не захватывает нас навсегда». Психолог о том, как сегодня читать плохие новости
«Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)