• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Менску забаранілі папярэдні продаж квіткоў на фільм «Сьмерць Сталіна» ТРЭЙЛЕР

    Нават калі Міністэрства культуры дазволіць пракат фільму ў Беларусі, «Сьмерць Сталіна» беларускаму гледачу пакажуць значна пазьней.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/image1_52.jpg

    Паказ брытанскага фільму «Сьмерць Сталіна» быў заплянаваны ў Менску 25 і 26 студзеня ў камэрцыйных кінатэатрах Fal­con Club Буцік кіно і Sil­ver Screen у гандлёвым цэнтры «Дана Мол».

    Дырэктар па рэпэртуарным плянаваньні сеткі Sil­ver Screen Настасься Гурына паведаміла Свабодзе, што папярэдні продаж квіткоў на фільм «Сьмерць Сталіна» пакуль часова прыпынілі:

    «Пакуль пытаньне „падвісла“, і ўжо ёсьць інфармацыя, што наша Міністэрства культуры хоча папярэдне паглядзець фільм, каб прыняць рашэньне. І мы з пракатчыкам менавіта цяпер тэрмінова вырашаем, як стужку запісаць і паказаць экспэртам. Яны будуць вырашаць, дазволіць ці не дазволіць выстаўляць фільм у пракат. Але папярэдне нам ужо забаранілі прадаваць квіткі. Так было і ў Расеі: яго спачатку дазволілі, але за два дні адклікалі пракатнае пасьведчаньне. Выглядае, што ў Беларусі фільм таксама забароняць», — кажа Настасься Гурына.

    У аддзеле інфармацыі і рэклямы дзяржаўнага «Кінавідэапракату» Свабодзе паведамілі, фільму «Сьмерць Сталіна» ў іх няма, і ў кінатэатрах «Кастрычнік», «Масква» ды іншых яго наагул не пакажуць.

    Начальнік аддзелу кінэматаграфіі Аляксандар Рыдван адмовіўся адказваць на пытаньне Свабоды, ці пакажуць фільм у Беларусі, які парадак прагляду фільмаў, і параіў зьвярнуцца з афіцыйным запытам. Спадар Рыдван спаслаўся на закон і парадак.

    «У нас ёсць заканадаўства, яке рэгулюе ўсемагчымае праяўленьне экстрэмізму альбо прапаганды парнаграфіі, жорсткасьці, гвалту ў дачыненьні дзяцей. Калі ўсе гэтыя палажэньні заканадаўства будуць выкананыя, ніякіх прэтэнзій ня будзе. Калі нашы экспэрты знойдуць нейкія неадпаведнасьці, натуральна, будзем забараняць», — сказаў чыноўнік Мінкульту Аляксандар Рыдван.

    Апрача Менску, нідзе ў Беларусі не плянавалі паказу гэтай стужкі.

    Напярэдадні стала вядома пра адмену паказу фільму ў Расеі.

    Усясьветная прэмʼера брытанскай сатырычнай камэдыі «Сьмерць Сталіна» адбылася ў верасьні 2017 году. Сюжэт кінакарціны засяроджаны на гонцы за ўладу ў СССР пасьля сьмерці Іосіфа Сталіна ў 1953 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці